Добрай традыцыяй у нашым раёне стала ў светлыя і святыя калядныя дні ладзіць духоўна-асветніцкія чытанні.
У чарговы раз яны прайшлі ў дзіцячай школе мастацтваў. Пасля малебена, які напачатку адслужыў благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун, з дакладамі выступілі прадстаўнікі духавенства.
Працягнулася мерапрыемства канцэртнымі нумарамі навучэнцаў і выкладчыкаў ДШМ і Урэцкай музычнай школы, творчага калектыву Сароцкага СДК, а таксама духоўнымі песнапеннямі.
Духоўна-асветніцкая работа ўжо не першы год вядзецца ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя І.А.Муравейкі.14 сакавіка 2022 года адбылося адкрыццё Цэнтра духоўна-маральнага выхавання дзяцей і падлеткаў «Через книгу – к миру и согласию». Духоўна-асветніцкі праект з’яўляецца сумесным з храмам Праабражэння Гасподняга г.Любані Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, ДУК «Любанская раённая Цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі», Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме. Праз арганізацыю сацыякультурных мерапрыемстваў праца накіравана на выхаванне маральна сталай, духоўна развітай асобы, здольнай усвядоміць сваю адказнасць за свой лёс, лёс свайго народа і Радзімы. Супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, бібліятэкай і царквой арыентавана на выкарыстанне патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцяў у фарміраванні асобы чалавека, духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
У гэтым годзе работнікі бібліятэкі таксама прынылі ўдзел у святочнай праваслаўнай праграме.

