Дзень пісьменніка

21 кастрычніка – Дзень нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, паэта, франтавіка, журналіста, ганаровага грамадзяніна г.Любані Івана Андрэевіча Муравейкі.

Пісьменнік з дзіцячымі вачыма, з ласкавай усмешкай і пяшчотнай душой. У асноўным пісаў для дзяцей і пра дзяцей, адна з першых кніг “Ручаінкі”, якая была надрукавана ў 1956 годзе. Першы свой верш маленькі Ваня напісаў у семым класе.

Мама хату падмятала
І сквірчала ў печы сала.
Я каля акна сядзей
І на вуліцу глядзеў…

 

Ваенная тэматыка адлюстроўваецца ў кнігах “Прынес з вайны”, “Была вайна”, “За родны край”, “Я – Іван з Беларусі”.
Ва ўсім свеце прызналі мяне,
Незламанага ў буры і скрусе,
Калі я на рэйхстага сцяне
Распісаўся: “Іван з Беларусі”…

Любоў да Радзімы праходзіць асобным напрамкам у творчасці пісьменніка. 99 гадоў пражыў Іван Андрэевіч у самым прыгожым палесскім куточку Беларусі – Любань.
Тут мае карані, тут заўжды я жыву.
Мне дома так добра і люба.
Нават на Мінск і на Маскву
Не памяняю цябе я, Любань.

Вялікі дар нашчадкам пакінуў пісьменнік-земляк. Яго вершы, казкі, апавяданні чытаюць і праслаўляць нашу родную, непаўторную Любаншчыну. Раенная бібліятэка з гонарам носіць імя Івана Андрэевіча Муравейкі і праслаўляе літаратурную спадчыну праз арганізацыю сацыякульнай, праектнай дзейнасці.

Да гэтай падзеі ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя І.А.Муравейкі прайшоў Дзень пісьменніка “Вялікі дар нашчадкам”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні гарадскіх школ, прыхільнікі літаратурнай творчасці Івана Андрэевіча. У фае бібліятэкі аформлена тэматычная кніжная выстава “Вялікі дар нашчадкам”, дзе прадстаўлены найлепшыя творы Івана Муравейкі як для дзяцей, так і для дарослых.

З уступным словам да ўдзельнікаў звярнулася загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Святлана Анатольеўна Баброўнік, якая расказала аб цікавых фактах з біяграфіі пісьменніка, літаратурнай спадчыне.

Адзначыць разам дзень нараджэння пісьменніка запрасілі сябра Івана Андрэевіча, галоўнага рэжысёра ўзорнага тэатра “Летуценнікі” ДУА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” Васіля Сцяпанавіча Каткаўца разам з калектывам. У іх выкананні гучалі вершы пісьменніка-земляка.

Прэзентацыю віртуальнага музея жыцыця і творчасці Івана Андрэевіча Муравейкі, які створаны на сайте нашай установы, правяла метадыст Дарья Іванаўна Жук.

Дзіцяча-юнацкі сектар запрасіў вучняў 3 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Любані” на літаратурную праграму “Да дзятвы з любоўю”, якія паўдзельнічалі ў тэатральнай пастаноўцы “Рабіць дабро” і конкурсе на лепшага чытальніка вершаў Івана Муравейкі.

Для вучняў 9 класа ДУА “Гімназія №1 г Любані” у чытальнай зале данай установы прайшоў літаратурны вечар “Дарога без прыпынку”, прымеркаваны да 103-гадавіны з дня нараджэння І.А. Муравейкі. У пачатку мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй І.А. Муравейкі, потым адказалі на ўсе пытанні экспрэс-віктарыны “Крочым біяграфічнымі сцежкамі Івана Муравейкі”. Самыя актыўныя удзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі.

Завяршылася мерапрыемства песняй “Ой, ляцелі лебедзі” на словы І.А. Муравейкі. Удзельнікі атрымалі ўзнагароды і падарункі, а таксама зрабілі фотаздымак на памяць.

Для жыхароў города працаўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную акцыю, прысвечанаю дню нараджэння пісьменніка-земляка І.А.Муравейкі. 

Бібліятэкары  паведамілі прахожым пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, некаторые ўдзельнікі акцыі ўспомнілі ўрыўкі з вершаў Івана Андрэевіча: «Тут мае карані», «Ляцелі гусі-лебедзі», «Коцік басаногі», «У кнігарні» і іншыя.

Завяршылася акцыя пажаданнем не адмаўляць сабе ў задавальненні і перачытваць творы нашага пісьменніка-земляка.

Комментарии закрыты.