Літаратурна-краязнаўчая вандроўка

На Любаншчыне, як і па ўсёй Беларусі, з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны жыхары дружна сталі на барацьбу з акупантамі. На момант вызвалення Савецкай Арміяй тут дзейнічалі 33 партызанскія фарміраванні — ад брыгады імя Панамарэнкі, якая налічвала 1473 байцы, да атрада імя Заслонава, у спісах якога значыліся 42 чалавекі. Набліжалі Вялікую Перамогу не толькі партызаны, але ў меру сіл кожны жыхар Любаншчыны…

… Ішоў 1944 год. Пакінуты немцамі ў саўгасе «10 гадоў БССР» гарнізон, як бяльмо на воку, перашкаджаў партызанам: пры руху партызанскіх груп да чыгункі, трэба было абыходзіць яго бокам. Было вырашына разграміць гэты гарнізон. У аперацыі ўдзельнічалі атрады Фурмана, Плышэўскага і Качанава агульнай колькасцю да 300 чалавек.

У ноч на 11 красавіка ў 4.00 гадзіны, збіўшы ахоўванне, авалодалі пеньказаводом, палатном чыгункі, бальніцай, падышлі ўшчыльную да дома занятаму немцамі, закідалі гранатамі і падпалілі яго. Немцы выскоквалі ў вокны і дзверы пад кулі. Некаторым удалося схавацца ў хляве, але і яго таксама падпалілі. Нямногім удалося збегчы. У гэтай аперацыі было знішчана да 50 нямецкіх салдат і афіцэраў. 25 паліцэйскіх у баі не ўдзельнічалі: пачуўшы стральбу — разбегліся.

Аб гэтым даведаліся ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Жывіца» ГУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка ім. І.А. Муравейкі» у ходзе літаратурна-краязнаўчай вандроўкі “А дзень той помніцца і зараз…”, прысвечанага 80-годдзю разгрома нямецкага гарнізона ў в. Сосны. Ладзілася мерапрыемства у Соснаўская сельскай бібліятэцы.

Па дарозе ў аграгарадок Сосны ўдзельнікі мерапрыемства наведалі помнік у в. Красная Паляна і памятныя камяні ў Соснах, дзе вядучы літаратурна-краязнаўчага экскурса Анатоль Іосіфавіч Вялічка, мясцовы краявед, настаўнік гісторыіі, распавёў аб падзеях, якія адпавядаліся ў гэтых мясцінах пад час Вялікай Айчынай вайны.

А ў бібліятэцы ўжо чакалі вяскоўцы. Прысутныя з задавальненнем слухалі пра падзеі далёкай вайны, гісторыі з жыцця аднавяскоўцаў старэйшых пакаленняў. Шла гаворка і аб цяжкім пасляваенным часе, сведкай якога стаў Кандрат Крапіва, які ў 1949 годзе наведаў в. Сосны.

Для аграгарадка Сосны гэты дзень адметны. У 1944 годзе ў п.Сосны быў разгромлен фашысцкі гарнізон, аб чым сведчыць памятны знак на скрыжаванні вуліц Ц.Я.Смірнова і Лясной, таму лічыцца, што Сосны былі ў гэты дзень вызвалены і пачалося аднаўленне пасёлка. Лічаныя жыхары аграгарадка і навакольных вёсак памятаюць гэтае аднаўленне. Але віншуем усіх жыхароў аграгарадка з Днём вызвалення.

 

Комментарии закрыты.