21 лютага 2024 года супрацоўнікі Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя І.А.Муравейкі арганізавалі і правялі 10-ю юбілейную гульню-віктарыну “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры, накіраванага на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці.
Мэта правядзення: стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў.
У конкурсе-віктарыне ўдзельнічалі вучні 9-11-х класаў устаноў адукацыі Любанскага раёна. Конкурс прадугледжваў камандную працу навучэнцаў, якія спаборнічалі на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі.
У гэтым годзе 6 (шэсць) каманд змагаліся за І, ІІ, ІІІ прызавое месца.
Этапы конкурса-віктарыны складаліся з наступных заданняў: 1. Загадкі 2. Перакладаем слова 3. Перакладаем сказ 4. Антонімы 5. Тлумачым 6. Прыказкі 7. Літаратурная крыжаванка 8. Складаем слова з прапанаваных літар 9. Паэтычны 10. Святы народнага календара.
Удзельнікам было прапанавана хатняе заданне: падрыхтаваць вуснае, вершаванае або музычнае віншаванне з нагоды 10-ай юбілейнай гульні-віктарыны “Размаўляем па-беларуску”.
У цікавым, напружаным спаборніцтве пераможцамі гульні-віктарыны сталі:
І месца каманда “Трускалкі” ДУА “Кузьміцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”;
ІІ месца каманда “Сланечнікі” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Любані імя Г.Л.Сячко”;
ІІІ месца каманда “Валошкі” ДУА “Загальская сярэдняя школа Любанскага раёна”.
Заахвочвальны прыз за самае арыгінальнае віншаванне з нагоды 10-й юбіленай гульні-віктарыны атрымала каманда “Францыскі” ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”.



