21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая.
У святочны дзень Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі” пройдзе шэраг мерапрыемстваў у рамках цыкла “На мове роднай размаўляем”.
План мерапрыемстваў
| Форма і назва мерапрыемства | Дата правядзення | Месца правядзення | Адказны выканаўца, тэлефон |
| Раённая гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску” | 21.02.2024 | ДУ “Любанскі музей народнай славы” | Баброўнік С.А., тэл 69427 |
| Бібліятэчны ўрок “Мова народа – яго святыня” | 21.02.2024 | Урэцкая гарпасялковая бібліятэка | Капачэня С.М,, тэл. 52474 |
| Урок роднай мовы “Мая родная мова – беларуская” | 21.02.2024 | Загальская сельская бібліятэка | Корзун Т.І., тэл.62411 |
| Акцыя “Дзень роднай мовы ў бібліятэцы” | 21.02.2024 | Забалацкая сельская бібліятэка | Верамейчык А.А., тэл.37738 |
| Літаратурнае падарожжа “З легендаў і казак… ты выткана дзіўная, родная мова!” | 21.02.2024 | Камунараўская сельская бібліятэка | Бышык Н.Г., тэл.36021 |
| Гульня-спаборніцтва “Роднай мовы гук чароўны” | 21.02.2024 | Кузьміцкая сельская бібліятэка | Рагалевіч В.А., тэл.39057 |
| Паэтычны альманах “Роднае слова святое” | 21.02.2024 | Рэдкавіцкая сельская бібліятэка | Слівец М.Л., тэл.67200 |
| Дзень роднай мовы “Ведай і любі родную мову” | 21.02.2024 | Сароцкая сельская бібліятэка | Галай Т.В., тэл.61894 |
| Громкія чытанні “Слава кніжцы беларускай” | 21.02.2024 | Соснаўская сельская бібліятэка | Сярпінская Н.Г., тэл.47817 |
| Дзень беларускай мовы “Пявучая мова мая” | 21.02.2024 | Тальская сельская бібліятэка | Бокшыц І.М., тэл.46180 |
