Генеральны электронны каталог
з’яўляецца асноўнай інфармацыйна-пошукавай сістэмай бібліятэк. Папаўняецца ў бягучым рэжыме і адлюстроўвае фонды ўсіх бібліятэк ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А. Муравейкі”.  

Аб’ём электорннага каталога на 01.01.2024 г. складае 38823 запісаў.

Бібліяграфічнае апісанне дакументаў у Электронным каталогу (далей ЭК) даецца на мове публікацыі. Пошукавы вобраз дакумента (аўтар, загаловак, персаналіі, ключавыя словы, прадметныя рубрыкі, выдавецтва, серыя, выгляд дакумента) на рускай мове.

Алфавітны каталог
уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, з картаграфічных выданняў, электронных, аўдыё і відэаматэрыялаў. Бібліяграфічныя запісы ў каталогу размешчаны ў алфавіце прозвішчаў аўтараў, загалоўкаў найменняў кніг і калектыўных аўтараў (устаноў і арганізацый), незалежна ад іх зместу. Пры дапамозе алфавітнага каталога можна ўсталяваць: ці ёсць у бібліятэцы тая ці іншая кніга; у якім аддзеле або філіяле знаходзіцца патрэбная кніга; якія яшчэ творы аўтара, якія цікавяць вас, маюцца ў бібліятэцы; якія выданні таго ці іншага твора маюцца ў бібліятэцы; дадзеныя, якія тычацца тых ці іншых элементаў бібліяграфічнага запісу, напрыклад, у якім годзе выйшла дадзенае выданне, якое месца выдання, было яно перапрацавана і дапоўнена і г. д.

Сістэматычны каталог
гэта каталог, у якім бібліяграфічныя запісы размяшчаюцца па галінах ведаў. Ён раскрывае змест бібліятэчнага фонду і інфармуе аб тым, якія выданні па той ці іншай галіне ведаў ёсць у бібліятэцы. Каталог уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, картаграфічных выданняў, выяўленчых выданняўэлектронных і іншых відаў дакументаў. Электронныя і аўдыёвізуальныя дакументы вылучаныя ў каталогу ў асобны шэраг. Каталог прызначаны для пошуку па тэматычных запытах.

Па сістэматычнаму каталогу можна высветліць: па якіх галінах ведаў і якія менавіта кнігі маюцца ў бібліятэцы; аўтара і дакладную назву кнігі, калі вядомы яе змест; кнігі якіх аўтараў раскрываюць патрэбную тэму; у якім аддзеле або філіяле знаходзіцца патрэбная кніга.

Дапамагчы хутка і дакладна знайсці вычарпальную інфармацыю па сістэматычнаму каталогу прызначаны алфавітна-прадметны паказальнік. Алфавітна-прадметны паказальнік – гэта алфавітны пералік паняццяў, які адлюстроўвае літаратуру, сабраную ў канкрэтным сістэматычным каталогу. Ён аформлены ў выглядзе картатэкі. Карткі растаўляюцца ў алфавітным парадку назваў прадметаў і размяшчаюцца непасрэдна каля сістэматычнага каталога. Кожнае паняцце афармляецца на асобнай картцы і суправаджаецца ўказаннем на індэкс адзела сістэматычнага каталога, у якім можна знайсці літаратуру патрэбнай тэматыкі.

Краязнаўчая картатэка (КК)
адлюстроўвае дакументы краязнаўчага характару, прызначэннем якой з’яўляецца захоўванне, пошук і прапаганда (распаўсюджванне) краязнаўчай інфармацыі аб раёне, горадзе, вобласці, у якіх знаходзіцца бібліятэка. Крытэрыямі адбору дакументаў для краязнаўчай картатэкі з’яўляецца каштоўнасць матэрыялу аб эканоміцы, гісторыі, культуры краю. У КК апісваюцца не толькі кнігі і брашуры, але і артыкулы з часопісаў, зборнікаў, газет, рэцэнзіі, выяўленчых выданняў і іншыя дакументы незалежна ад года выдання і чытацкага прызначэння. Бібліяграфічныя запісы дакументаў размяшчаюцца ў адваротна прапарцыянальным парадку, што дазваляе чытачу пазнаёміцца ў першую чаргу з новымі паступленнямі. КК пастаянна папаўняецца новымі актуальнымі рубрыкамі, у залежнасці ад запытаў чытачоў.

Сістэматычная картатэка артыкулаў (СКА)
дапаўняе сістэматычны каталог уключае карткі на артыкулы і матэрыялы з перыядычных выданняў, зборнікаў па актуальных пытаннях: грамадска-палітычных, пытаннях эканомікі, палітыкі, гісторыі і г. д. Арганізавана СКА таксама, як і сістэматычны каталог, але карткі ўнутры расстаўлены ў  адваротна прапарцыянальным парадку. У адрозненне ад сістэматычнага каталога ў картатэцы больш дробная дэталізацыя матэрыялу.