Уладзімір Канстанцінавіч Коршук

Беларускі гісторык, педагог, доктар гістарычных навук , прафесар. 

Нарадзіўся 25.08.1935г. ў г.п.Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. 1953-1958 — студэнт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава. 1981 — абараніў доктарскую дысертацыю, 1982 — прысвоена вучонае званне прафесара. У БДУ працуе з 1982 года. З’яўляецца адным з вядомых спецыялістаў-гісторыкаў у Рэспубліцы Беларусь. Займаецца ўдасканаленнем і развіццём гістарычнай адукацыі, распрацоўкай сучасных мадэляў выкладання, падрыхтоўкай высокакваліфікаваных кадраў. Сферай яго навуковых даследаванняў з’яўляецца сацыяльна-эканамічная і палітычная гісторыя Беларусі, гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, грамадскія рухі, палітычныя партыі. Аўтар звыш 200 друкаваных работ, 7 манаграфій. Пад кіраўніцтвам У.К. Коршука і пры яго непасрэдным удзеле падрыхтаваны шэраг навучальных дапаможнікаў для студэнтаў. Яго даследаванням характэрны: творчы падыход да асвятлення складаных пытанняў гісторыі, імкненне да іх аб’ектыўнага аналізу. Падрыхтаваў 20 кандыдатаў навук, якія працуюць у ВНУ рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Плённа супрацоўнічае з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі. 

Абіраўся дэпутатам Мінскага гарсавета. Узнагароджаны двума медалямі, Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Навуковая, педагагічная і грамадская праца У. К. Каршука адзначана ўрадавымі ўзнагародамі. Ён удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». У 2010 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Літаратура:

  1. Коршук, У. К. Беларуская сацыялістычная грамада і праблемы нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі / У. К. Коршук // Працы гістарычнага факультэта : навук. зб. Вып. 1 / рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2006. — С. 32-39.
  2. Коршук, У. К. Беларуская сацыялістычная грамада: стварэнне і дзейнасць / У. К. Коршук // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] — Мінск : БДУ, 2007. — С. 20-29.
  3. Коршук, В. К. Национальная авиакомпания «Белавиа» / В. К. Коршук // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2007.-№ 1.-С. 131—132.
  4. Коршук, У. К. Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / У. К. Коршук // Веснiк Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Сер. 3, Гiсторыя. Фiласофiя. Палiталогiя. Сацыялогiя. Эканомiка. Права. — 2009. — N 2. — C. 92.
  5. Коршук, В. К. Россия 1917: народ и власть / В. К. Коршук // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Вып. 4.-С. 209 — 218.
  6. Коршук, У. К. Уплыў ідэалогіі лібералізму на беларускае грамадства пачатку XX ст / У. К. Коршук // Веснiк Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Сер. 3, Гiсторыя. Фiласофiя. Палiталогiя. Сацыялогiя. Эканомiка. Права. — 2009. — N 3. — С. 17-20.
  7. Коршук У. К. Узаемаадносіны партызан і насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны // Вклад белорусского народа в великую Победу. Материалы конференции. Минск, БГАТУ, 2010. — 0,4 п.л.
  8. Коршук У. К. Вызваленне Беларусі (1943—1944) // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы міжн. Навук. канф. Мінск, 8 красавіка 2010 г. Вып. 9. Мінск: МДЛУ, 2010. — 0,4 п.л.
  9. Коршук У. К. Гады, авеяныя славай // Паклонімся вялікім тым гадам. Бібліяграфічны даведнік. Персаналіі. Мінск: НББ, 2010. — 0,2 п.л.
  10. Коршук В. К. Археограф, историк, человек: к 80-летию Р. П. Платонова // Архивы и делопроизводство. Минск, 2010. № 2. — 0,13 п.л.
  11. Коршук В. К. К 60-летию Ю. Л. Казакова // Веснік БДУ. Серыя 3. Мінск, 2010. № 2. — 0,05 п.л.
  12. Коршук У. К. Палітычныя партыі Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Мінск, «Тэсей» 2011. — 11,59 п.л.
  13. У сааўт. П. І. Зялінскі, І.Ф. Раманоўскі. Коршук У. К. Журналіст, вучоны, педагог (Да 70 годдзя А. Г. Слукі) // Беларускі гістарычны часопіс. Мінск, 2011. Вып. 7. — 0,1 п.л.
  14. Коршук В. К. Распад СССР. Провозглашение Республики Беларусь // Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці. Матэрыялы канф. Минск, изд. Центр БГУ, 2010.
  15. Коршук В. К. Белорусское национальное возрождение: становление, деятельность, крах // Беларусь і Германія. Вып. 7. Мінск, МДЛУ, 2009.
  16. Коршук У. К. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў — Мінск, 2001. Коршук У. К. Партызанская краіна // Народная асвета — 2000, № 5.
  17. Коршук У. К. Трагедия и мужество народа //Беларуская думка — 2001, № 7. Коршук У. К. Так пачыналася вайна // Гісторыя: Праблемы выкладання — 2004, № 3.

Падручнікі і навучальныя дапаможнікі:

  1. Коршук, В. К. История общественных движений и политических партий: ответы на экзаменационные вопросы / В. К. Коршук // Мн.: ТетраСистемс, 2009. — 144 с .
  2. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя. Дап. для паступаючых. 5 раздзелаў. Мінск: БДУ, 2009. От Февраля к Октябрю 1917 г. //Всемирная история: учебное пособие. В3-х ч. Ч. 3. Минск, Юнипресс, 2010. 31,92= 1,95 (в соавт.).
  3. Преодоление кризиса в СССР. Распад Советского государства // Всемирная история. В 3-х ч. Ч. 3. Минск, Юнипресс, 2010. 31,92= 2,7 (в соавт.)
  4. Беларусізацыя 1920-я гады. Дакументы і матэрыялы. Минск: Белорусский государственный университет, 2001.
  5. История политических партий России и Беларуси (конец ХІХ — первая четверть XX в., — Минск, 2001.
  6. Политические партии Республики Беларусь, — Минск, 2005. Политические партии: история и современность, — Минск, 2007. История общественных движений и политических партий: Вопросы и ответы, — Минск, 2008.

Бібліяграфія:

  1. Коршук Владимир Константинович // Минская область : энциклопедия: в 2 т. Т. 2.—Мн., 2007 .— С. 697.
  2. Феранц, В.Р. Сын партызана / В.Р.Феранц // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на. – Мн., 1996. – С. 397.