Уладзімір Цімафеевіч Мінчэня

 Беларускі вучоны ў галіне прыборабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1987 г.), прафесар (2008 г.),

Нарадзіўся 28 лютага 1950 г. у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1973 г. скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (БПІ) і атрымаў кваліфікацыю інжынера-механіка па спецыяльнасці “Прыборы дакладнай механікі”. З 1967 па 1973 гг. – лабарант, механік і вучэбны майстар на кафедры “Прыборы дакладнай механікі” БПІ. У 1975 – 1978 гг. – аспірант БПІ. З 1978 па 1987 гг. – асістэнт, старшы выкладчык на кафедры “Прыборы дакладнай механікі” БПІ. У 1987 г.  прысуджана вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук, а ў 1989 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. З 1987 па 2008 гг. – дацэнт кафедры “Канструяванне і вытворчасць прыбораў” Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі (БДПА). З 2008 г. працуе прафесарам кафедры “Канструяванне і вытворчасць прыбораў” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта (БНТУ). У. Ц. Мінчэня – член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі “Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій” (МАІТ). Навуковая праца  звязаная з выкарыстаннем высокачашчынных ваганняў ў тэхніцы і медыцыне. Ім апублікавана звыш 200 навуковых і навукова-метадычных работ. Больш за 40 навуковых прац апублікавана ў замежных выданнях. Выдадзена 19 вучэбна – метадычных дапаможнікаў, 4 навучальных дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі РБ, манаграфіі “Ультрагук ў павярхоўнай апрацоўцы матэрыялаў” і “Ультрагук ў медыцыне». У. Ц. Мінчэня – адзін з аўтараў звыш 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходстве, трох еўразійскіх патэнтаў, а таксама патэнтаў Германіі і Літвы. Кіраўнік заданняў у рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм “Алмазы” і “Распрацаваць і вырабіць прыборы для навуковых даследаванняў”. Па выкананых заданнях ўкаранёны ў прамысловасць дзве распрацоўкі, якія не маюць аналагаў у свеце: “Тэхналогія і абсталяванне для вытворчасці распіловачных дыскаў, шаржавала зернямі алмазных мікрапарашкоў з ультрагукам”, “Ўстаноўка для ультрагукавога трамбалізісу”, а таксама “Кантрольна-вымяральны комплекс для ультрагукавога трамбалізісу”, “Тэхналогія вытворчасці каранарных стэнтаў”. На выкарыстанне метаду і ўстаноўкі для ультрагукавога трамбалізісу ў клінічнай практыцы атрымана рэгістрацыйнае пасведчанне Міністэрства аховы здароўя Беларусі. У цяперашні час ажыццяўляюцца планавыя хірургічныя аперацыі з выкарыстаннем распрацаванай методыкі і апаратуры. Мінчэня У. Ц. штогод прымае ўдзел у міжнародных сімпозіўмах і семінарах у Францыі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Літве. Уладзімір Цімафеевіч Мінчэня ўзнагароджаны Ганаровымі Граматамі БНТУ, ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ, ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. За навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы кваліфікаваных інжынерных кадраў, за высокі прафесіяналізм у 2005 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Бібліяграфія:

Аўтабіяграфія