Мікалай Сяргеевіч Калядка

 Беларускі канструктар сродкаў аўтаматызацыі мікраэлектронікі, арганізатар іх вытворчасці,вынаходнік СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000).

Нарадзіўся 10.02.1944 года ў в. Новая Дуброва Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі палітэхнічны істытут (1966). З 1967 працаваў у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (з 1975 начальнік аддзела), з 1984 – працуе начальнікам аддзялення – галоўным тэхнолагам навукова-вытворчага аб’яднання “Планар”. З 1991 працуе ў навукова-вытворчым канцэрне “Планар”: з 1995 быў галоўным інжынерам, у 1997 – 2004 – генеральным дырэктарам. Распрацаваў абсталяванне для зборачных кантрольных аперацый у мікраэлектроніцы, вырабу фоташаблонаў і масак для інтэгральных схем. Аўтар манаграфіі “Метроніка і сучасная механіка” (200). Дзяржаўная прэмія Беларусі 2000, за стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплексу канкурэтназдольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высоточных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі.

Бібліяграфія:

  1. Колядко Николай Сергеевич // Минская область: энциклопедия: в 2 т. Т.2. – Мн., 2007. – С. 181.