Шчыра  вітаем Вас на сайце

Дзяржаўнай установы культуры

“Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”!!!

ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” налічвае 20 бібліятэк: раённую цэнтральную, раённую дзіцячую, 1 гарпасялковую, 17  сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 10 інтэгрыраваных з іх 1 бібліятэка-клуб.

      У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай установы: Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”.

      На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах ( у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.

    У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.

          Камп’ютарызавана 20 бібліятэка, у іх ліку: 2 гарадскіх, 1 гарпасялковая, 17 сельскіх (7 – аграгарадкі). Усяго ў  бібліятэках Любанскага раёна налічваецца 43 камп’ютары. Для карыстальнікаў прадстаўлена 25 аўтаматызаваных месцаў, маецца 440 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС “Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, “Аналітыка”.

      Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы: 

“Духовность. Нравственность. Личность” (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);

“Расти с книгой, малыш!” (праграма для дашкольнікаў);

“Семья и книга: объединённые чтением” (аб’яднанне сям’і праз зносіны з кнігай);

“Подросток и библиотека – правовая зона” (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджвання прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);

“Душу исцелит добро” (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);

“З кнігай і здароўем па жыцці” (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак);

“Через книгу – к миру и согласию” (духовно-нравственное воспитание детей и подростков).

 Раённыя праекты, конкурсы, акцыі:

Рэгіянальны краязнаўчы праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячоў літаратуры і мастацтва);

-Рэгіянальны краязнаўчы праект “Навукоўцы Любанскай зямлі” (актывізацыя дзейнасці па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак пра вядомых ураджэнцаў Любаншчыны);

– Кароткатэрміновы праект “Размаўляем па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);

– Бібліятэчны праект “Сонца на кніжнай старонцы” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей у летні перыяд);

– Мэтавы сацыяльны праект “Моё будущее” (для дзяцей сацыяльнага прытулку);

– Інфармацыйна-пазнавальны праект «Город, в котором я живу» (знаёміць дзяцей з прадпрыемствамі горада, пісьменнікамі-землякамі, з вуліцамі горада, якія носяць імёны знакамітых землякоў нашай малой Радзімы);

– Краязнаўчы літаратурны праект (БД) «Любаншчына літаратурная»;

– Гісторыка-краязнаўчы праект (БД) «Виртуальный зал памяти»;

–  Раённы праект «Я словам слаўлю родны край» праздник поэзии и песни;

– Раённы інтэрнэт-конкурс чытальнікаў «Вуснамі Купалы і Коласа загавырыла Беларусь»;

– Анлайн-фестываль сямейнага чытання #ЧитайФест;

– Раённы прававы інтэрнэт-конкурс «Во!круг детского права»;

– Раённы конкурс чытальнікаў да Дня маці «Всё на земле от материнских рук»;

– Раённы інтэрнэт-флэшмоб да Дня некурэння «В ритме здорового дыхания»;

– Раённы анлайн фотаконкурс «Папа может всё что угодно»;

– PR-акцыя «Библионочь – 2021»;

– Кароткатэрміновы праект «Резиденция Деда Мороза».

       Адрас:

223812 Мінская вобласць, 
г. Любань, вул. Першамайская, 33
Кантакты: 
дырэктар: 8(01794) 68-1-32
Е-mail: bibluban@mail.ru