Статкевіч-Чабаганаў Анатоль Васільевіч

Анатоль Чабаганаў нарадзіўся 8 лістапада 1946 года ў вёсцы Засмужжа Любанскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў з залатым медалём Любанскую сярэднюю школу. Пераможца і прызёр раённых і абласных матэматычных алімпіяд 1963-1964г.,узнагароджаны граматай Любанскага раённага аддзела народнай адукацыі Міністэрства асветы БССР. Закончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі па спецыяльнасцях “Электронные вылічальные машыны”, “Сістэмы кіраўніцтва балістычнымі ракетамі падводных лодак”. Абараніў з адзнакай “выдатна” дыпломны праект на тэму “Лічбовая сістэма вылічэння бягучых каардынат самалёта ў прямавугольнай сістэме каардынат” (1971). Старшы лейтэнант-інжынер запаса ваенна- марскога флота. Пад час вучобы ў інстытуце выбіраўся старшынёй прафкома факультэта, па камсамолскім пуцёўкам працаваў у складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Казахстане, Узбекістане,Кіргізіі. Закончыў курс навучання ва Усесаюзнай вышэйшай школе кіраўніцтва Аграпромысловым комплексам у галіне сучасных метадаў эканомікі, планавання і кіраўніцтва (г.Масква, 1985), у Школе сусветнай эканомікі і англійскай мовы “Англа-кантыненталь” (г.Баўнмаўс, Англія, 1990). Працаваў на абаронным прадпрыемстве “Каскад” (1971-1974); кіраўніком аддзела, старшынёй мясцовага камітэта прафсаюзаў (1976-1977), намеснікам дырэктара, галоўным інжэнерам навукова-вытворчага аб’яднання “НИВА” Дзяржаграпрома БССР (1974-1987); намеснікам кіраўніка Упраўлення, начальнікам Упраўлення інфармацыйна-вылічбовага абслугоўвання, дыспетчарскай сувязі і каардынацыі рэспубліканскіх мэтавых комплексных праграм Галоўнага ўпраўлення па навуковаму забеспячэнню развіцця аграпрамысловага комплекса Дзяржаграпрома БССР (1988-1990). Старшыня назіральнага савета групы кампаній “Сцецкевіч” (з 1991г.) Творчую дзейнасць пачаў з 1990года. У 2011 годзе па благаславенню Высокапрыасвяшчэннейшага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыаршага Экзарха ўсея Беларусі Філарэта Анатолем Чабаганавым заснавана серыя кніг па гісторыі старадаўніх беларускіх радоў, над якой аўтар працаваў больш за дваццаці гадоў. Першая кніга серыі “Я – сын Ваш” (2011), якая ўбачыла свет у выдавецтвах “Белорусская проваславная церковь “ ( на рускай мове) і “Роднае слова” ( на беларускай мове), адзначана Дыпломам 1 ступені на Рэспубліканскім літаратурным конкурсе, як лепшы твор 2011 года ”Залаты Купідон”(2012) у намінацыі “Краязнаўчая літаратура”, а таксама дыпломам 1 ступені ў намінацыі на 51 Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” (2012). Тры кнігі аўтара з серыі «Летапіс беларускай шляхты» адзначаны на 7 міжнародным конкурсе выданняў “Просвещение через книгу” (Москва) дыпломам “ За сохранение духовного наследия “. За актыўную творчую і грамадзянскую дзейнасць А.Чабаганаў адзначаны: ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы; Праваслаўнай царквы Чэшскіх земляў і Славакіі – «Золотой медалью святых равноапостольных Кирилла и Мефодия» (2012); Медалем Саюзнай дзяржавы “За сотрудничество”(2009); Акадэміей расійскай славеснасці – Пушкінскім медалем «Ревнителю просвещения»(2012); Расійскай генеалагічнай федэрацыяй – медалямі «За вклад в развитие генеалогии и прочих исторических дисциплин” – 1 и 2 ступені (2011; 2012); нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіцце в культуры Беларусі»(2012); Дыпломам Міністэрства інфармацыі РБ “Мецэнат кнігі»(2012) і інш. Анатоль Васільевіч аказваў дабрачынную дапамогу дзіцячым дамам; з’яўляўся фундатарам помнікаў святой Сафіі Слуцкай у г. Слуцку (2000) і г. Мінску (2012). Прымаў удзел у адраджэнні храмаў у Валожынскім і Мінскім раенах. Прымаў удзел у сямі Міжнародных навукова-практычных канферэнцыях,у шматлікіх асветніцкіх мерапрыемствах – прэзентацыях кніг, выставах, сустрэчах з вучнямі і студэнтамі, праграмах на радыё і тэлебачанні, выступаў з публікацыямі ў друку, акрэсліваючы праблему выхавання ў моладзі любові да Радзімы праз любоў да свайго роду, продкам, павагі да гістарычнага мінулага сваёй краіны. Былы член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі расійскай славеснасці, даследчык беларускай культуры. Прадпрыймальнік. Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2012 год. Творчая і грамадская дзейнасць Анатоля Статкевіча-Чабаганава садзейнічала захаванню маральных традыцый, духоўных каштоўнасцяў і нацыянальнай культурнай спадчыны. Пайшоў з жыцця 26 сакавіка 2019 года.

Комментарии закрыты.