Пытанні да віктарыны аб жыцці і творчасці Якуба Коласа

1. Сапраўднае імя пісьменніка.

2. На якой мове пачынаў пісаць вершы?

3. Як называецца першы апублікаваны верш пісьменніка?

4. Як называўся першы зборнік паэта?

5. У якім годзе пісьменніку было прысуджана званне народнага паэта Беларусі?

6. Сёння Канстанціна Міцкевіча ўсе ведаюць пад псеўданімам Якуб Колас. А чаму пісьменнік пакінуў сабе менавіта такое імя?

7. Адзін за адным выходзілі ў свет новыя творы беларускага песняра. Узгадайце, у якой паслядоўнасці гэта адбывалася.

8. Назавіце галоўных герояў паэмы “Новая зямля”.

9. Назавіце знакамітыя творы пісьменніка ваеннай пары.

10. Я. Колас часта бавіў час з Я. Купалай за гульнёй. За гэтым заняткам сябры маглі прасядзець усю ноч. У якую гульню яны гулялі?

11. Памяць пра беларускага песняра захоўваюць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Пералічыце гарады замежных краін, дзе памяць пра Якуба Коласа ўшанавана ў назвах вуліц або дзе ўстаноўлены яму помнікі.

12. Паводле якога твору “Беларусьфільм” зняў чатырохсерыйны фільм “Талаш”?

13. Назавіце беларускія мястэчкі, дзе знаходзяцца філіялы літаратурных музеяў пісьменніка.

14. Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятныя манеты Якуба Коласа. Калі гэта адбылося?

15. Шмат мастацкіх твораў прысвечана Якубу Коласу. У адным з вершаў, прысвечаных пісьменніку, Максім Танк напісаў: “Прысеў на валуне гранёным, дзе на Маскву ідзе шаша, паслухаць музыкі Сымона, гамонкі дзеда Талаша”. 3 якога верша гэтыя радкі?

16. Ў якім горадзе знаходзіцца тэатр імя Якуба Коласа?

17. З якімі паэмамі Колас увайшоў у сусветную літаратуру як “беларускі Гамер”?

18. Назавіце аўтабіяграфічны твор Якуба Коласа, дзе галоўны герой трылогіі — вясковы настаўнік Анрэй Лабановіч.

19. Якія псеўданімы выкарыстоўваў пісьменнік?

20. Назавіце мясціны Палесся, дзе жыў і працаваў Якуб Колас.

21. Што вам вядома пра сямейнае становішча пісьменніка?

Правільныя адказы

Комментарии закрыты.