Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць Акцыю “ЧЫТАЕМ КУПАЛУ І КОЛАСА РАЗАМ”

Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава…

                                                                                                                                                                         К. Крапіва

У кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць імёны, творчасць якіх найбольш поўна адлюстроўвае духоўнае жыццё і думкі народа. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

«Літаратурная пара» Купала–Колас – з’ява ўнікальная і, здаецца, адзіная ў сваім родзе ў беларускай літаратуры. Яна і сёння прываблівае не толькі сваёй гарманічнай цэласнасцю, але і дадатковасцю, калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу. Блізкія ў сваіх поглядах і грамадскіх ідэалах, яны аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой жыццёвы шлях, непаўторны стыль, духоўны свет.

Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў публічных бібліятэках ГУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «І сёння з намі Купала і Колас».

Песняры беларускай паэзіі – Янка Купала і Якуб Колас

 Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка прапануе аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця.

                                                                                    Выбраць вiктарыну, альбо крыжаванку:

Комментарии закрыты.