Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…

Літаратурна-дакументальная перасоўная выстава “Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…” прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (23 жніўня 1917, горад Рэвель (Талін, Эстонія) – 2 красавіка 1995, Мінск).

Творчасць Пімена Панчанкі – значная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. Яна вельмі разнастайная – паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст. Імя Пімена Панчанкі добра вядома шырокаму колу аматараў беларускай паэзіі.

Пiмeн Пaнчaнкa – пяcняp выcoкaгa гyмaнiзмy, пaлымяны aбapoнцa дyxoўнacцi i мapaльнacцi жыцця. Нapoдны пicьмeннiк Вaciль Быкaў пiшa, штo ягo вepшы “былi выpaзнiкaмi дyм i cпaдзявaнняў эпoxi, нecлi ўвecь нaпaл яe твopчaгa пaфacy”, зpaбiлicя “бaявoй збpoяй нapoдa ў бapaцьбe з бюpaкpaтызмaм, пycтaзвoнcтвaм i paўнaдyшшaм”. Аднaк Пiмeн Пaнчaнкa нe тoлькi пaэт-гpaмaдзянiн, aлe i тaлeнaвiты лipык, пaэт-фiлocaф.

Шмат узнагарод атрымаў Пімен Емельянавіч за сваю творчую дзейнасць. Народны паэт Беларусі (1973). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за “Патрыятычную песню”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў “Пры святле маланак”, Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў “Где ночует жаворонок” (Масква, 1979).

Перасоўная выстава “Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…” зроблена на падмурку матэрыялаў з архіва Пімена Панчанкі, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава складаецца з 8 Roll-upстэндаў. Кожны з іх адлюстроўвае пэўны перыяд у жыцці Пімена Панчанкі і з’яўляецца асобнай тэмай. Назвы тэм – назвы паэтычных зборнікаў паэта, выдадзеныя, менавіта, у той перыяд яго жыцця і творчасці, які яны адлюстроўваюць.

Назву выставе даў паэтычны зборнік “Кніга вандраванняў і любові”, выява якога перад вамі.

На павялічаным фотаздымку фатографа Аляксандра Дзітлава за працоўным сталом Пімен Панчанка – паэт, які піша ўласныя радкі, а можа рэдактар, які вычытвае радкі маладзейшага калегі…

Недзе салавей пяе ў дуброве.

Недзе рэжа хвалі цеплаход…

Кніга вандраванняў і любові,

Я пішу цябе з юнацкіх год…

Так с юнацкіх дзён і да апошніх Пімен Панчанка пісаў кнігу свйго жыцця…

 

Комментарии закрыты.