Таленты не згасаюць

    Рукапісы не гараць. Нават у полымі вайны. Не згасаюць і таленты. Яны толькі загартоўваюцца. Загартоўваюцца тымі нягодамі, якія выпадаюць на іх долю. Цэлая кагорта такіх пісьменнікаў выжыла ў полымі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод якіх наш зямляк, ураджэнец вёскі Таль, пісьменнік, журналіст, заслужаны работнік культуры БССР, выдатнік друку, першы лаўрэат прэміі Васіля Віткі, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, уладальнік медаля Францыска Скарыны, ганаровы грамадзянін Любанскага раёна Іван Андрэевіч Муравейка, якому б 21 кастрычніка споўнілася100 гадоў.

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка падрыхтавала анлайн-выставу кніг Івана Андрэевіча.
 

21 кастрычніка 1921 г. у весцы Таль на Любаншчыне ў сям’і Андрэя Муравейкі нарадзіўся сын. Назвалі яго Іванам. Соты год яго нараджэння стаў днем Памяці – Іван Андрэевіч Муравейка пайшоў з жыцця ў сакавіку 2021 года. Самабытны паэтычны і журналістскі талент, дабрыню і багацце сваёй душы ён шчодра дарыў сваім землякам і шматлікім прыхільнікам яго творчасці. Яскравае, напоўненае доблесцю і гераізмам ваеннай пары, мастацтвам і натхненнем мірнага часу яго жыццё сапраўды падобна зорцы.
У гэты дзень у Любанскім музеі народнай славы прайшло мерапрыемства і прэзентацыя выставы “Зорка Івана Муравейкі”. Прысутнічыя падзяліліся сваімі ўспамінамі, звязаныя з Іванам Андрэевічам Муравейка, праглядзелі відэаролік, нагадалі яго жыццёвы і творчы шлях.
Ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве была Святлана Іванаўна, дачка пісьменніка, якая ўзгадала адносіны свайго бацька да людзей, да жыцця, яго тлумачэнне пра дзіцячую літаратуру ўвогуле.
Была прадстаўлена кніга “Сустрэча з пісьменнікам, або як зрабіць урок чытання любімым”, якая нарадзілася з унікальнага праекту, што здзяйсняе на працягу некалькіх гадоў педагог, метадыст, выкладчык ВНУ Ірына Буторына. Кніга напоўнена аўтабіяграфічнымі эсэ сучасных дзіцячых пісьменнікаў, у тым уліку і нашага земляка-пісьменніка Івана Андрэевіча Муравейкі. Пра яго маленства, сталенне, доўгае выдатнае жыццё.

   

Комментарии закрыты.