Традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас родная мова – беларуская, матчына, чароўная, мілагучная, пяшчотная, ласкавая, мяккая, звонкая…
Родная мова – тое, што нас яднае
Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках. Нездарма мову не спыняюцца ўслаўляць у высокамастацкіх творах пісьменнікі і паэты, у ёй чэрпаюць натхненне мастакі і музыкі, прысвячаюць сур’ёзныя работы вучоныя…
19 лютага 2021 года ў ДУА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” прайшоў раённы конкурс-віктарына “Размаўляем па-беларуску” для юных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры, які накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці. У сёмы раз вучні школ горада і раёна сабраліся на раённы конкурс-віктарыну, каб выявіць лепшых знаўцаў роднай мовы. Десяць каманд спаборнічалі ў конкурсах на веданне беларускай мовы і літаратуры, фальклору, традыцый, песень.
У напружанай барацьбе перамаглі: 1-е месца — каманда “Несцерка” ДУА “Гімназія № 1 г. Любані”, 2-е месца — каманда “Колас” ДУА “СШ № 1 г. Любані”,
3-яе месца — каманда “Берагіня” ДУА “Атраднаўская СШ Любанскага раёна”.
З гэтай нагоды ў публічных бібліятэках раёна прайшлі шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы:
№ | Форма і назва мерапрыемства | Дата правядення | Месца правядзення | Адказны, тэл. для даведак |
1 | Акцыя “Дзень роднай мовы ў бібліятэцы” | 20.02.2021 | Любанская РЦБ | Булдык А.К., тэл. 69427 |
2 | Выстава твораў беларускіх пісьменнікаў “Мілагучнае звонкае, роднае слова!” | 01.02-28.02.2021 | Любанская РЦБ | Сасноўская І.М., тэл. 69427 |
3 | Акцыя “Гаворым па-беларуску“ | 21.02.2021 | Урэцкая г/п б-ка, ф.№ 1 | Капачэня С.М., тэл. 56218 |
4 | Акцыя “Родным словам жыве Беларусь” | 20.02.2021 | Урэцкая г/п б-ка, ф.№ 39 | Кольцына І.С., тэл. 57266 |
5 | Конкурс чытальнікаў “Роднай мовы гучаць пералівы” | 21.02.2021 | Загальская с/б | Корзун Т.І., тэл. 23217 |
6 | Кніжная выстава “Чытаем на роднай мове” | 19.02-23.02.2021 | Дарасінская с/б | Бандарэц С.А., тэл. 38548 |
7 | Відэавіктарына “Прысвячэнне роднаму слову” | 19.02.2021 | Рачэнская с/б | Лапановіч В.Ц., тэл. 46148 |
8 | Гадзіна чытання “Зачараванне тваёй мілагучнасцю” | 21.02.2021 | Соснаўская с/б, ф.№ 38 | Сярпінская Н.Г., тэл. 47817 |
9 | Інтэрактыўная гульня “Далучыся да роднага слова” | 21.02.2021 | Камунараўская с/б | Бышык Н.Г., тэл. 36021 |
10 | Акцыя “Моўны дзень у бібліятэцы” | 20.02.2021 | Кузьміцкая с/б | Рагалевіч В.А., тэл. 39057 |
11 | Вершаваны круіз па творах беларускіх пісьменнікаў “Вандроўка ў родную мову” | 21.02.2021 | Сароцкая с/б | Галай Т.В., тэл. 61894 |
12 | Дзень беларускай мовы “Мовы пяшчотнай сузор’е” | 21.02.2021 | Стараюрковіцкая с/б | Бойка Л.М., тэл. 63348 |
13 | Пазнавальная гульня “Як гучыць па беларуску?..” | 21.02.2021 | Ямінская с/б | Шынкарэнка Г.В., тэл. 62543 |