Яршоў Уладзімір Васільевіч

Дата нараджэння — 21.07.1906 г.

Дата смерці — 03.07.1979 г.

Месца нараджэння — г. Масква.

Род заняткаў — ваеннаслужачы.

Нарадзіўся Уладзімір Васільевіч у Маскве. Член КПСС з 1932 г. З 1928 г. — у радах Чырвонай Арміі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны маёр У.В. Яршоў служыў на Урале, затым камандыр механізаванай брыгады, якая вяла баі на Арлоўска-Курскай дузе за гарады Харкаў, Краснадар, Крэменчуг, за пашырэнне плацдарма на правым беразе Дняпра.

Так у чэрвені 1944 года механізаваная брыгада пад камандаваннем Яршова абыходным манеўрам зламала супраціўленне праціўніка, фарсіравала р. Пціч і авалодала м. Глуск. Затым брыгада імклівымі дзеяннямі авалодала м. Пагост, фарсіравала р. Арэсу і авалодала м. Любань. Тым самым былі адрэзаны шляхі для адыходу праціўніка з поўдня.

Скончыў вайну Уладзімір Васільевіч генералам танкавых войск у Берліне у пасадзе начальніка штаба корпуса.

Імя У. В. Яршова носяць вуліцы у Любані і Слоніме.

ИЗ НАГРАДНОГО ЛИСТА ПОЛКОВНИКА В.В. ЕРШОВА

…Полковник тов. Ершов, командуя механизированной бригадой в боях с немецкими захватчиками с 25 июня 1944 г., обходным маневром сломил сопротивление противника… и, форсируя р. Птичь, овладел м. Глуск. Действуя с левого фланга частей корпуса, бригада энергичными, стремительными действиями, преодолевая естественные водные преграды и узлы сопротивления противника, овладела м. Погост, форсировала р. Орессу и овладела м. Любань. Угрожая действиями слева, бригада отрезала пути отхода противнику… Овладение бригадой м. Погост предрешило исход боев корпуса за город Слуцк. Полковник тов. Ершов показал себя смелым и решительным, тактически грамотным офицером… За выполнение поставленной задачи перед бригадой полковник Ершов достоин правительственной награды — ордена Красного Знамени.

Командир 1-го Красноградского мехкорпуса генерал-лейтенант Кривошеин.

Літаратура:

1. Ершов Владимир Васильевич: [советский военачальник, генерал-майор танковых войск, участник освобождения Беларуси (в т.ч. Любанщины) от немецко-фашистских захватчиков в годы ВОв] // Их имёнами названы…: энциклопедический справочник. — Мінск: БелСЭ, 1987. — С. 209.

2. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Любанскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 270 .

http://tankfront.ru/ussr/persons/gen-tv-1945/YershovVV.html

http://podvignaroda.ru/?#tab=navPeople_search

Комментарии закрыты.