Луфераў Андрэй Сцяпанавіч

Дата нараджэння —1897 г.

Дата смерці — 11.11.1949 г.

Месца нараджэння — в. Алешча Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Род заняткаў — ваеннаслужачы Андрэй Сцяпанавіч нарадзіўся у в. Алешча Полацкага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС з 1932 г. Удзельнік 1-й Сусветнай і Грамадзянскай вайны. З 1929 года працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, удзельнічаў у калектывізацыі у Віцебскай вобласці, з 1939 г. — старшыня Любанскага райвыканкама.

У пачатку Вялікай Айчынай вайны прымаў удзел у фарміраванні знішчальных атрадаў, эвакуацыі матэрыяльных каштоўнасцей. Па рашэнню партыйных органаў пакінуты для арганізацыі падпольнай работы на акупіраванай тэрыторыі. 30 ліпеня 1941 г. зацверджаны ў складзе партыйнай тройкі, якая ўзначаліла арганізацыю падпольнай работы і партызанскіх атрадаў.

Да канца акупацыі заставаўся старшынёй райвыканкама Любанскага раёна, кардынаваў і накіроўваў работу савецкіх органаў у тыле ворага, дзе ў партызанскай зоне дзейнічала 9 сельсаветаў. Летам 1943 г. на сесіі райсавета выступіў з дакладам “О задачах Советов по борьбе с врагом в условиях фашистской оккупации”. Пасля выгнання нямецка-фашысцкіх захопнікаў — старшыня Любанскага і Краснаслабодскага райвыканкама. Выбіраўся дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Літаратура:

1. Луферов Андрей Степанович: [организатор партизанского движения в Любанском районе в годы Великой Отечественной войны] // Их именами названы…: Энциклопедический справочник. — Мінск: БелСЭ, 1987 г. — С. 378.

Комментарии закрыты.