Баравік Аляксандр Аляксандравіч

Дата нараджэння —1904 г.

Дата смерці — 29.07.1981 г.

Месца нараджэння — в. Сяргеенка Верхнядзвінскага раёна.

Род заняткаў — ваеннаслужачы.

Служыў у арміі, а пасля дэмабілізацыі, скончыўшы савецка-партыйную школу, працаваў у Віцебску. У 1930-я гады займаў адказныя савецкія і гаспадарчыя пасады, з 1939 г. — інструктар Дрысенскага РК КП(б)Б, напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — загадчык аддзела Крывіцкага РК КП(б)Б.

У ліпені 1941 г. адпаведна Пастановы ЦК КП(б)Б у складзе дыверсійнай групы пад камандаваннем А.І. Далідовіча, быў накіраваны на акупіраваную тэрыторыю Любанскага раёна для арганізацыі партызанскага руху. У 1941-1942 гг. — камандзір узвода атрада імя Я. Гарбачова, у 1942-1943 гг. — камісар гэтага атрада, а са студзеня 1943 г. — камісар партызанскай брыгады №25 імя П.К. Панамарэнкі. Адначасова з’яўляўся сакратаром Любанскага падпольнага РК КП(б)Б.

Пасля вызвалення Любанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — першы сакратар Любанскага РК КП(б)Б, затым працаваў на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Старобінскага раёна.У 1961 г. пайшоў на пенсію.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Ордэнам Айчыннай вайны II ст. Пахаваны ў г.п. Старобін Салігорскага раёна.

Імем А.А. Баравіка названа вуліца ў г. Любань.

 

Літаратура:

1. Боровик Александр Александрович: [участник партизанского движения (1941-1944 гг.) на Любанщине] // Минская область: Энциклопедия: в 2 т. Т.1 — Минск: Белорусская энциклопедия имени П. Бровки, 2007 . — С. 335.

2. Боровик Александр Александрович: [один из организаторов и руководителей партизанского движения в Любанском районе в годы Великой Отечественной войны] // Минская область: Энциклопедия: в 2 т. А-Г. Т.1 — Минск: Белорусская энциклопедия имени П. Бровки, 2007 . — С. 335.

Комментарии закрыты.