Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

 Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 года ў вёсцы Замошша Любанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Дарасінскай сярэдняй школы (1954) працаваў ў Любанскай раённай газеце “Кліч Радзімы”, служыў ў Савецкай Арміі (1954-1957), скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ імя Леніна (1962 год). Апошнія гады вучобы сумяшчаў з працай на Беларускім радыё, у газеце ”Чырвоная змена”, дзе быў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром (1962-1967), затым — адказным сакратаром кінабюлетэня “На экранах Беларусі” (1967—1971), кансультант Саюза пісьменнікаў (1971-1972). 3 1972 па 1986 гады працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, пасля — зноў у апараце СП БССР. Зараз супрацоўнічае з часопісам “Вясёлка. Друкуецца з 1954 г. Выдаў зборнікі паэзіі “Узлётная паласа” (1960), “Далягляд” (1964), “Светацень” (1967), “Начная балада” (1971), “Сонца купаецца” (1976), “Сляза на вейцы” (1982), “Гадавое кальцо” (1986), “Што было на Беларусі” (1994) і інш. У іх тэмы вернасці і кахання, роздум над надзённымі праблемамі часу. У аповесцях і апавяданнях (зборнікі “Годы нашы – птушкі”, 1970; “Ад агню і мяча” (1973) – гераізм народа ў Вялікую Айчынную вайну. Для дзяцей кнігі “Пажарніца” (1968), “Чуж-чужаніца” (1979), “Радзімкі” (1989), “Колькі гусей убачыў Яўсей” (1994), “Хто знае – адгадае” (1997). Уладзімр Паўлаў не толькі паэт і пісьменнік, а таксама перакладчык. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі ў свет раманы “Чужая дачка” Я.Фельдэака, “Момант ісціны” (“У жніўні сорак чацвёртага…”) У.Багамолава, паасобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх, балгарскіх і іншых паэтаў (кніга яго перакладаў “Поціск рукі”, 1991 г.). Камітэтам ушанавання ўзнагароджаны Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” (25.03.1998 г.). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”. Летам 2010 года на радзіме У.А.Паўлава ў весцы Замошша Любанскага раена адбылося чарговае свята паэзіі “Словам слаўлю свой куток”, прысвечанае юбілею пісьменніка-земляка. Менавіта на ім і прайшла прэзентацыя двух асобнікаў твораў Паўлава, падрыхтаваных і выдадзеных Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкай. Гэта зборнік вершаў розных гадоў “Калодзеж у полі” і асобнае выданне аповесці Уладзіміра Андрэевіча “Пад схіленым дрэвам” (раней публікавалася толькі ў часопісах). “Пад схіленым дрэвам” – невялікая аповесць пра жыццё простага чалавека. Так здаецца спачатку, але насамрэч, усё куды больш складана. Аўтар звязвае ў сваім творы не толькі жыцці людзей аднаго пакалення, іхнія ўзаемасувязі і ўплывы адзін на аднаго. У адным клубку аказваюцца і тыя, каго даўно прыняла ў свае абдымкі зямля, і тыя, хто толькі пачынае жыць, і тыя, чыё жыццё абарвалася праз вайну, і тыя, хто пасадзейнічаў гэтым заўчасным смерцям. Клубок чалавечых лёсаў на фоне леса маленькай вескі, якіх з аднаго боку незлічоная колькасць на зямным абшары, а з другога – больш няма нідзе, бо гэтая вёска не проста хаты і людзі – гэта маленства самаго Уладзіміра Андрэевіча. Твор зачароўвае сваёй лаканічнай разгорнатасцю, летапіснай канкрэтыкай і бязмежнай любоўю да сваёй маленькай радзімы. Аповесць адзначана літаратурнай прэміяй імя  Івана Мележа ў 1997 годзе. На жаль, Уладзімір Андрэевіч, пайшоў з жыцця 29 кастрычніка 2020 года.

165 комментариев

Add a Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *