Тэлефон: 8(01794) 69-4-27
 Рэжым работы: 8.00 – 17.00 
Перапынак: 13.00 – 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :

– аказанне кансультацыйнай і практычнай дапамогі публічным бібліятэкам раёна;

– ўкараненне новых формаў работы ў дзейнасць бібліятэк;
– распрацоўка раённых мэтавых праграм і праектаў, акцый і конкурсаў;

– арганізацыя бесперапыннай адукацыі бібліятэчных кадраў;

– правядзенне аналізу работы бібліятэк на аснове статыстычных дадзеных штомесячных, квартальных і гадавых справаздач;  

– правядзенне даследаванняў у бібліятэках; – развіццё і ўдасканаленне новай мадэлі метадычнай службы, накіраванай на развіццё інавацыйнай работы ў бібліятэках;

– падрыхтоўка метадычных матэрыялаў у дапамогу рабоце бібліятэк.

У скарбонку памяці змешчаны папкі, альбомы:

 – З гісторыі станаўлення бібліятэк Любанскага раёна;

– Духоўная скарбніца Любаншчыны;

– Бібліятэкі Любаншчыны: з гісторыі;

– Праз бібліятэкі — ў будучыню;

– Мы на старонках друку;

– Памяць: хроніка персаналій бібліятэчных работнікаў Любанскай РЦБС;

– Любанская ЦБС мовай лічбаў і фактаў;

– Візіткі бібліятэк Любанскай ЦБС.

Фонд аддзела: Спецыялізаваны фонд, прадстаўлены кніаміі, брашурамі і прафесійнымі часопісамі: «Бібліятэка прапануе»; «Библиополе»; «Бібліятэчны свет»;
«Библиотечное дело», “Библиотековедение”, “Молодые в библиотечном деле”, якія аказваюць вялікую інфармацыйную падтрымку ў метадычным забеспячэнні
дзейнасці бібліятэк раёна.

Даведачна-пошукавы апарат: Сістэматычная картатэка метадычных матэрыялаў.

Змест дзейнасці: Спецыялісты аддзела прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі вучобы бібліятэчных кадраў. Праца па павышэнню кваліфікацыі накіравана на тое, каб дапамагчы бібліятэчным работнікам раёна зрабіць сваю працу больш разнастайнай, дапамагчы як рэкамендацыямі, так і практычнымі парадамі і аператыўнай інфармацыяй аб навінах. Для бібліятэчных работнікаў  праводзяцца семінары, нарады, практыкумы, кансультацыі. Напрыклад, семінары «Памяць у спадчыну: кніга і чытанне ў сістэме патрыятычнага выхавання моладзі» да Году моладзі, «Твая бібліятэка – твой стыль: фарміраванне пазітыўнага іміджу бібліятэкі як творчы працэс» у Год культуры,”Библиотерапия как инновационное направление в деятельности библиотек” у Год навукі,“Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект” , “Інавацыі ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі, ад практыкі — да паспяховай бібліятэкі” у Год малой Радзімы, “Форум идей – копилка интересного опыта работы с несовершеннолетними” у Год гістарычнай памяці. 

Адбылася абласная школа дырэктара (2018) на тэму: “Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна – мінулае і шляхі наступнага развіцця”, калегія Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Обеспечение доступности, качества и разнообразия услуг, предоставляемых библиотеками Минской области”.

Прайшла калегія (2021) абласнога ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта “Обеспечение доступности, качества и разнообразия услуг, предоставляемых библиотеками Минской области”.

Пры аддзеле працуе клуб бібліятэчных работнікаў “Ступені майстэрства”. У праграме яго дзейнасці: абмен творчымі ідэямі, вопыт работы, дайджэст па актуальным тэмам. Дзейнічае вучэбны цэнтр “БібліяНіка”, асноўная яго мэта — авалодванне бібліятэчна-бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі навыкамі на сучасным этапе. Прайшлі метадычныя практыкумы па тэмах: “От информационной культуры — к компьютерной грамотности”, “От компьютерной грамотности — к компьютерной культуре”. “Тэарытычныя веды і практычныя навыкі работы з праграмай Movie Maker (стварэнне буктрэйлера, відэафільма)”, “Бібліятэкі ў сацыяльных сетках”, “Создание и использование Q-кодов в социальных сетях”, “Креатив-лаборатория организатора массовых мероприятий”. Пры правядзенні семінараў для работнікаў  бібліятэк выкарыстоўваюцца слайд – агляды і электронныя прэзентацыі, буктрэйлеры, відэафільмы. Аддзелам падрыхтоўваюцца метадычныя матэрыялы па асноўных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.