Загадчык аддзела: Баброўнік Святлана Анатольеўна
  Тэлефон: 8(01794) 69-4-27
 E-mail: obmlyban@mail.ru
  У аддзеле працуюць:
 метадыст Грытчанка Дар'я Іванаўна,
 бібліятэкар ІІ катэгорыі Безпразванная Марыя Валянцінаўна,
 мастак-афарміцель Шумчэня Валерый Васільевіч
 Творчыя, прынцыповыя, патрабавальныя, працуем з эфектам "хуткай выяздной дапамогі", надзелены паўнамоцтвам кантролю дзейнасці бібліятэчнай сістэмы з правам напісання "Даведкі" ці "Дакладной". Збіральнікі ідэй па бібліятэчным сусекам, літаратурных скарбаў, складальнікі і рэдактары зборнікаў, а таксама карэктары асабістага выдавецкага цэнтру. Пачынаючыя кінарэжысёры, сцэнарысты са стажам, масавікі-забаўляльнікі.
 Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :
 - аказанне кансультацыйнай і практычнай дапамогі публічным бібліятэкам раёна;
 - ўкараненне новых формаў работы ў дзейнасць бібліятэк;
 - арганізацыя бесперапыннай адукацыі бібліятэчных кадраў;
 - правядзенне аналізу работы бібліятэк на аснове статыстычных дадзеных штомесячных, квартальных і гадавых справаздач;
  - правядзенне даследаванняў у бібліятэках;
 - развіццё і ўдасканаленне новай мадэлі метадычнай службы, накіраванай на развіццё інавацыйнай работы ў бібліятэках;
 - падрыхтоўка метадычных матэрыялаў у дапамогу рабоце бібліятэк.
 У скарбонку памяці змешчаны папкі, альбомы:
  - З гісторыі станаўлення бібліятэк Любанскага раёна;
 - Духоўная скарбніца Любаншчыны;
 - Бібліятэкі Любаншчыны: з гісторыі;
 - Праз бібліятэкі — ў будучыню;
 - Мы на старонках друку;
 - Памяць: хроніка персаналій бібліятэчных работнікаў Любанскай РЦБС;
 - Любанская ЦБС мовай лічбаў і фактаў;
 - Візіткі бібліятэк Любанскай ЦБС.
 Фонд аддзела:
 Спецыялізаваны фонд, прадстаўлены кніаміі, брашурамі і прафесійнымі часопісамі: «Бібліятэка прапануе»; «Библиополе»; «Бібліятэчны свет»; «Библиотечное дело», "Библиотековедение", "Молодые в библиотечном деле", якія аказваюць вялікую інфармацыйную падтрымку ў метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэк раёна.
 Даведачна-пошукавы апарат:
 Сістэматычная картатэка метадычных матэрыялаў.
 Змест дзейнасці:
 Спецыялісты аддзела прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі вучобы бібліятэчных кадраў. Праца па павышэнню кваліфікацыі накіравана на тое, каб дапамагчы бібліятэчным работнікам раёна зрабіць сваю працу больш разнастайнай, дапамагчы як рэкамендацыямі, так і практычнымі парадамі і аператыўнай інфармацыяй аб навінах.
 Для бібліятэчных работнікаў  праводзяцца семінары, нарады, практыкумы, кансультацыі. Напрыклад, семінары «Памяць у спадчыну: кніга і чытанне ў сістэме патрыятычнага выхавання моладзі» да Году моладзі, «Твая бібліятэка - твой стыль: фарміраванне пазітыўнага іміджу бібліятэкі як творчы працэс» у Год культуры, "Библиотерапия как инновационное направление в деятельности библиотек" у Год навукі. Пры аддзеле працуе клуб бібліятэчных работнікаў "Практыкум". У праграме яго дзейнасці: абмен творчымі ідэямі, вопыт работы, дайджэст па актуальным тэмам. Дзейнічае вучэбны цэнтр "БібліяНіка", асноўная яго мэта — авалодванне бібліятэчна-бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі навыкамі на сучасным этапе. Прайшлі чатыры метадычныя практыкумы па тэмах: "От информационной культуры — к компьютерной грамотности", "От компьютерной грамотности — к компьютерной культуре". "Тэарытычныя веды і практычныя навыкі работы з праграмай Movie Maker (стварэнне буктрэйлера, відэафільма)", "Бібліятэкі ў сацыяльных сетках".
 Пры правядзенні семінараў для работнікаў  бібліятэк выкарыстоўваюцца слайд – агляды і электронныя прэзентацыі, буктрэйлеры, відэафільмы.
 Аддзелам падрыхтоўваюцца метадычныя матэрыялы па асноўных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.
 

Мы працуем для Вас штодзённа: 8.00 – 17.00
Перапынак: 13.00 – 14.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля