Загадчык аддзела: Булдык Алена Канстанцінаўна
Тэл.: 8(01794) 69-4-28
E-mail: bibl-33@mail.ru
У аддзеле працуюць:
Астроўская Святлана Леанідаўна, бібліятэкар ІІ катэгорыі,
Бычак Наталля Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ катэгорыі,
Гіль Ірына Міхайлаўна, бібліёграф I катэгорыі,
Ефіменка Іна Уладзіміраўна, бібліятэкар II катэгорыі,
Сасноўская Ірына Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ катэгорыі
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :
Асноўнай задачай аддзела абслугоўвання і інфармацыі з’яўляецца вывучэнне інтарэсаў карыстальнікаў і якаснае задавальненне запытаў з максімальнай паўнатой і ў мінімальны тэрмін.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці аддзела з’яўляецца аказанне індывідуальнай дапамогі карыстальнікам у выбары кніг з улікам іх запытаў і інтарэсаў. Аддзел фарміруе кніжны фонд у адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў, шляхам аналізу чытацкіх запытаў, анкетавання, аналізу адказаў і іншых.
З мэтай развіцця сістэмы платных паслуг карыстальнікам, павышэння якасці іх абслугоўвання, больш поўнага задавальнення запытаў, у 2002 годзе быў арганізаваны камерцыйны фонд літаратуры, які рэгулярна папаўняецца навінамі выдавецкай дзейнасці, ў асноўным мастацкімі выданнямі. З мэтай забеспячэння камфортнасці і аператыўнасці абслугоўвання з 2013 года вядзенне чытацкага фармуляра здзяйсняецца ў аўтаматызаваным рэжыме.
Для работы з электронным каталогам і абслугоўвання карыстальнікаў у аддзеле ўстаноўлены камп’ютар. Карыстальнікам прадстаўлена магчымасць працаваць у сетцы Інтэрнет у чытальнай зале.
Кніжны фонд раскрыты праз кніжныя выставы і паліцы па розных галінах ведаў.
Прыярытэтны накірунак дзейнасці – літаратурна-краязнаўчы.
Пры аддзеле працуе літаратурна-краязнаўчы клуб “Спадчына”, клуб для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Чытаем разам”, літаратурны клуб “Жывіца”, клуб па арганізацыі вольнага часу сталых людзей “Добрыя сустрэчы”.
Рэжым работы: 10.00 – 19.00
перапынак на абед: 13.00 – 14.00
выхадны дзень: субота