Тэл.:  8(01794) 69-4-28
Рэжым работы: 10.00 - 19.00 
перапынак на абед: 14.00 - 15.00 
субота: 10.00-18.00 
выхадны дзень: без выхадных 
санітарны дзень: апошняя пятніца месяца
  
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела :
Асноўнай задачай  аддзела абслугоўвання і інфармацыі з’яўляецца вывучэнне інтарэсаў карыстальнікаў і якаснае задавальненне запытаў з максімальнай паўнатой і ў мінімальны тэрмін.

Адным з прыярытэтных напрамкаў  дзейнасці аддзела з’яўляецца аказанне індывідуальнай дапамогі карыстальнікам у выбары кніг з улікам іх запытаў і інтарэсаў. Аддзел фарміруе кніжны фонд у адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў, шляхам аналізу  чытацкіх запытаў, анкетавання, аналізу адказаў і іншых.

З мэтай развіцця сістэмы платных паслуг карыстальнікам, павышэння якасці іх абслугоўвання, больш поўнага задавальнення запытаў, у 2002 годзе быў арганізаваны камерцыйны фонд літаратуры, які  рэгулярна папаўняецца навінамі выдавецкай дзейнасці, ў асноўным мастацкімі выданнямі. З мэтай забеспячэння камфортнасці і аператыўнасці абслугоўвання  з 2013 года вядзенне чытацкага фармуляра здзяйсняецца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Для работы з электронным каталогам і абслугоўвання карыстальнікаў у аддзеле ўстаноўлены камп’ютар. Карыстальнікам прадстаўлена магчымасць працаваць у сетцы Інтэрнет у чытальнай зале.

Кніжны фонд раскрыты праз кніжныя выставы і паліцы па розных галінах ведаў.

Прыярытэтны накірунак дзейнасці – літаратурна-краязнаўчы.

Пры аддзеле працуе моладзевы пазнавальна-дасугавы клуб “Перекрёсток”, клуб для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Чытаем разам”, літаратурны клуб “Жывіца”, клуб па арганізацыі вольнага часу сталых людзей “Добрыя сустрэчы”.

Сацыяльныя сеткі:
Чытаць далей... Одноклассники
Чытаць далей... ВКонтакте