Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ) працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, а таксама ва ў Урэцкай гарпасялковай бібліятэцы, філіял № 1, сельскай бібліятэцы аграгарадка Сарачы і  сельскай бібліятэцы аграгарадка Сосны, філіял № 37.
  ПЦПІ створаны з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва раёна і для забеспячэння свабоднага доступу карыстальнікаў да дакументаў заканадаўча-прававога характару. Рэгламентуючым дакументам дзейнасці публічнага цэнтра прававой інфармацыі ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” з’яўляецца “Палажэнне аб публічным цэнтры прававой інфармацыі”.

 ПЦПІ вядзе накапленне інфармацыйна-прававых матэрыялаў на розных відах носьбітаў і забяспечвае доступ карыстальнікаў да дакументаў прававой тэматыкі. Яго дзейнасць накіравана на прапаганду прававых ведаў і павышэнне прававой культуры.

 Штогод паслугамі ПЦПІ карыстаецца каля 150 чалавек, колькасць зваротаў да прававых баз данных каля 350, колькасць праведзеных мерапрыемтсваў 70, колькасць удзельнікаў 500 чалавек

 Фонд афіцыйных дакументаў і юрыдычнай літаратуры ў цэнтры налічвае 734 экзэмпляраў. Гэта кнігі, брашуры, літаратура прававога характару на электронных носьбітах і перыядычныя выданні.

 Найбольш запатрабаванай крыніцай прававой інфармацыі з’яўляецца ЭБД “ЭТАЛОН”. Абнаўленне эталоннага банка даных ажыццяўляецца штодзённа з сеткі інтэрнэт. Да паслуг карыстальнікаў таксама даведачна-бібліяграфічны фонд: электронны каталог, картатэка Звод Законаў РБ і сістэматычная картатэка артыкулаў. 

У адпаведнасці са спецыфікай запытаў карыстальнікаў у ПЦПІ сфармаваны фонд папак з прэс-падборкамі па актуальных тэмах, якія тычацца беларускага заканадаўства.

            Кожны месяц у адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання ў ПЦПІ афармляецца выстава літаратуры, а таксама рыхтуюцца спісы артыкулаў і іншых матэрыялаў, якія можа прадаставіць бібліятэка ў адпаведнасці з тэматыкай адзінага дня інфармавання.

    Мы чакаем вас штодня (акрамя суботы) з 10.00 да 19.00

БЕСПЛАТНЫЕ КОНСУЛЬТАЦИИ НОТАРИУСА

С 2008 года каждый первый четверг месяца с 15.00 до 17.00 в публичном центре правовой информации Любанской районной центральной библиотеки осуществляется бесплатное консультирование граждан по вопросам, связанных с совершением нотариальных действий (оформление наследственных прав, удостоверение и отмена завещаний, приватизация, брачный договор и другие вопросы).

Консультацию проводят сотрудники нотариальной конторы Любанского района.