Кузьміцкі край. Старажытнае мінулае: да Года малой Радзімы / Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Любань, 2019. – 40 с.

У зборніку сабраны гістарычныя звесткі аб вёсцы Кузьмічы, якая з’ўляецца адной са старэйшых вёсак Любанскага раёна. Кузьмічы – археалагічны помнік: паселішча неаліту і бронзавага веку. Адкрыў М.М. Крывальцэвіч, які правёў археалагічныя даследаванні на возеры Кузьмічы з экспедыцыяй Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Змяшчаецца матэрыял аб асаблівасцях маўлення, паходжанні назваў урочышчаў вёскі Кузьмічы. Матэрыял будзе карысны супрацоўнікам бібліятэк, работнікам ўстаноў культуры, настаўнікам, вучням.

Чытаць кнігу

 

 

 

Арыенціры на поспех: метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу планаванню работы бібліятэк /склад. С. А. Баброўнік, рэд. В. А. Ермак; Любанская раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу. – Любань, 2018. – 64 с.

У выданні “Арыенціры на поспех: метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу планаванню работы бібліятэк” уключаны прыярытэтныя задачы і напрамкі дзейнасці бібліятэк на 2019 год, рэкамендацыі па асноўных раздзелах плана, асноўныя знамянальныя і святочныя даты, юбілеі пісьменнікаў Беларусі, класікаў рускай, замежнай літаратуры і іншых вядомых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай і беларускай культуры. Прапануюцца спасылкі на сцэнарныя і метадычныя матэрыялы. Даецца пералік дзяржаўных рэспубліканскіх, абласных і раённых праграм, праектаў, конкурсаў.

 

 

 

 

Я словам слаўлю родны край. Шостае раённае свята паэзіі і песні: зборнік вершаў/ Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [складальнік С.А. Баброўнік, рэдактар В.А. Ермак]. – Любань, 2018. – 46 с.: іл.

Зборнік складаецца з вершаў, прысвечаных малой Радзіме, юбілейнай падзеі года – 85-годдзю з часу выхада паэмы Янкі Купалы “Над ракою Арэсай”. Чытайце і захапляйцеся мудрасцю і талентам нашага беларускага народа. У кожным радку гучыць пяшчота, замілаванне і гонар за нашу Бацькаўшчыну, за Беларусь.Кожны паэтычны радок гэтага зборніка прайшоў праз сэрцы і душы ўсім вядомагапаэта-земляка І.Муравекі,самадзейных паэтаў Любаншчыны і ўвасобіў новым адценнем гучання.

 

 

Чытаць кнігу

 

 

  Люблю цябе, зямля бацькоў святая: да Года малой Радзімы: зборнік выданняў / Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [складальнік Д.І. Грытчанка, рэдактар С.А. Баброўнік]. – Любань, 2018. – 68 с.

Зборнік складаецца з двух частак. У першай частцы прадстаўлены творчыя работы дзяцей па краязнаўчых матэрыялах пісьменнікаў аб краі. У другой – творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх распавядаецца пра гісторыю, краязнаўства, культурную спадчыну, традыцыі, лад жыцця Любаншчыны.

Чытаць кнігу

 

 

 

 

Не згасне памяць камунараў. Экскурсійны маршрут / Дзяржаўная ўстанова культуры. Любанская раённая цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу, [склад. Н.Г.Бышык, аўтар ідэі краязнавец А.І.Вялічка]. – Любань: Любанская раённая цэнтральная бібліятэка, 2018. – 34 с.: іл.

Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Сапраўды, цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў. Мы запрашаем вас прайсціся сцежкамі па памятных мясцінах вёскі Камуна, прыгадаць яе спадчыну.

 

 

Чытаць кнігу

 

 

Вобразы роднага краю ў творчасці пісьменнікаў-землякоў. / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад. С.А.Баброўнік; рэд. В.А.Ермак] – Любань, 2018. – 16 с.

Матэрыял да правядзеня мерапрыемства, прысвечанага Году малой Радзімы. Творы пісьменнікаў-землякоў ярка і прыгожа расказваюць пра родную Любаншчыну. Пісьменнікі пішуць пра свой родны кут шчыра і захапляючы, з павагай да гістарычнага мінулага. Брашура прызначана для супрацоўнікаў бібліятэк, работнікаў устаноў культуры, адукацыі.

 

 

Чытаць кнігу

 

                                                

  Бацькоўская радзімая зямля : метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу рабоце па краязнаўству / Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу; [складальнік С. А. Баброўнік, рэдактар В. А. Ермак]. – Любань: Любанская раённая цэнтральная бібліятэка, 2018. – 52 с.

Метадычныя рэкамендацыі “Бацькоўская радзімая зямля” закліканы дапамагчы ў выбары і аптымізацыі наглядных формаў раскрыцця фонду краязнаўчай літаратуры, формаў і метадаў масавай работы па краязнаўству. Будуць карысныя супрацоўнікам бібліятэк, работнікам устаноў культуры.

 

Чытаць кнігу

 

 

Літаратурны веснік роднага краю. Майстры слова / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад. С.А.Баброўнік; рэд. В.А.Ермак] – Любань, 2018. – 56 с.

Году малой Радзімы прысвячаецца. Некаторыя імёны Любанчан — паэтаў і празаікаў, песеннікаў і публіцыстаў ўваходзяць у залаты фонд беларускай і замежнай літаратуры. Сярод іх – Уладзіслаў Сыракомля, Павел Шпілеўскі, Уладзімір Паўлаў, Іван Муравейка, Лідзія Савік, Ніна Маеўская, Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, Анатоль Андруховіч. Лёс і творчы шлях іх звязаны з Любаншчынай — нехта тут нарадзіўся, нехта жыў, нехта тварыў. Творчасць нашых землякоў прасякнута любоўю да радзімы, да землякоў, да ўсяго, што іх акружала, хвалявала, натхняла на творчасць.Яны — наш гонар. Яны — нашы класікі…

 

 

Чытаць кнігу

 

На каникулы с книгой: методические рекомендации к Неделе детской и юношеской книги / ГУК “Любанская районная центральная библиотека”, отдел библиотечного маркетинга; [склад. Д.И.Гритченко; ред. С.А.Бобровник]. – Любань, 2018. – 16 с.

Методические рекомендации в помощь организации работы библиотек во время весенних каникул, организация и проведение Недели детской и юношеской книги. Пособие содержит план работы к Недели детской книги, формы и      названия мероприятий, сценарий викторины.

 

 

Чытаць кнігу

 

 

  Каляндар юбілейных і памятных дат на 2018 год: у дапамогу планаванню / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад. С.А.Баброўнік; рэд. В.А.Ермак] – Любань, 2017. – 51 с.

Каляндар на 2018 год ўключае пералік дзяржаўных, агульнарэспубліканскіх, рэлігійных святаў, святочных дзён і памятных дат Рэспублікі Беларусь, а таксама сусветных і міжнародных святаў. Кнігі-юбіляры рускіх і замежных аўтараў, інфармацыю для тых, хто працуе з дзецьмі, а таксама цікавыя і незвычайныя святы. Каляндар дапаможа пры складанні рабочых планаў на 2018 год.

 

 

 

Чытаць кнігу

 

Каляндар юбілейных і памятных дат на 2017 год: у дапамогу планаванню / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад. C.А. Баброўнік; рэд. В.А. Ермак]. – Любань, 2017 . – 31 с.

У календары Вы знойдзеце знамянальныя даты беларускага календара і пісьменнікаў-юбіляраў, творы-юбіляры беларускіх аўтараў, даты расійскага і замежнага календара, кнігі-юбіляры рускіх і замежных аўтараў, інфармацыю для тых, хто працуе з дзецьмі, а таксама цікавыя і незвычайныя святы. Каляндар дапаможа пры складанні планаў на 2017 год.

 

 

 

Чытаць кнігу

 

 

Год науки: методические рекомендации / ГУК “Любанская районная центральная библиотека”, Отдел библиотечного маркетинга; [сост. C.А. Бобровник; ред. В.А. Ермак]. – Любань, 2017 . – 23с.: ил.

В Год науки задача библиотек – постоянно стремиться быть интересными, привлекательными для населения и меняться в соответствии с запросами времени. Чтобы поддержать интерес к книге, чтению, привлечь посетителей, библиотекари должны брать на вооружение все современные методы PR-технологий, использовать творческий подход. Предлагаем формы работы и мероприятия, которые можно организовать и провести в Год Науки.

 

 

 

Чытаць кнігу

 

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 1517-2017: тэарэтычна-практычны дапаможнік [па матэрыялам Інтэрнэт-рэсурса] / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” , Аддзел бібліятэчнага маркетынга. – Любань, 2017. –  17 с.: іл.

Напярэдадні знамянальнай даты мы сабралі некалькі цікавых фактаў пра кнігадрукаванне ў Беларусі.

Матэрыял Інтэрнэт-рэсурса: https://vkurier.by/84985

 

 

 

 

Чытаць кнігу

 

Летнее чтение – вот это приключение!: методическое пособие / ГУК “Любанская районная центральная библиотека”, Отдел библиотечного маркетинга; [сост. С.А.Бобровник; ред. В.А.Ермак]. – Любань, 2017. – 25 с.

 

Главная задача работы библиотек в летний период – это привлечение детей и подростков к чтению, участию в кружках и клубах, в массовых мероприятиях, способствующих развитию их творческих способностей и расширению кругозора. Пособие содержит методические рекомендации по организации работы библиотек в летний период, проект “Солнце на книжной странице”, а также сценарий мероприятия.

 

 

 

Чытаць кнігу

Волаты беларускага слова: метадычныя парады да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа / ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”, Аддзел бібліятэчнага маркетынга; [склад. С.А.Баброўнік; рэд. В.А.Ермак]. – Любань, 2017. – 41 с.: іл.

Імя Янкі Купалы і Якуба Коласа ведаюць і шануюць кожны сумленны чалавек, кожны маленькі чытач нашай краіны. Іх цудоўныя песні, вершы, паэмы, драматургія, проза назаўсёды ўвайшлі ў “залаты” фонд беларускай класікі. Ва ўсіх бібліятэках павінны быць складзены планы мерапрыемстваў. Для арганізацыі работы з рознымі групамі чытачоў ў метадычных парадах прапануем: назвы кніжна-інфармацыйных выстаў, аглядаў жыцця і творчасці пісьменнікаў, цыклы мерапрыемстваў. Сцэнар літаратурна-музычнай вечарыны “І кожны, прамовіўшы – Колас Якуб, адразу ж прыпомніць: Янка Купала”.

 

 

Чытаць кнігу

 

Инновационные формы массовой работы публичных библиотек: методические рекомендации / ГУК “Любанская районная центральная библиотека”, Отдел библиотечного маркетинга /сост. М.В. Безпрозванная; редактор С.А. Бобровник. – Любань, 2017. – 21 с.

Цель методических рекомендаций – познакомить библиотекарей с новыми формами групповой библиотечной работы, а так же напомнить о самых эффективных и часто используемых. Тем самым обеспечить разнообразие проводимых мероприятий в публичных библиотеках. Данные методические рекомендации окажут помощь при планировании деятельности библиотек. Пособие включает перечень рекомендуемых форм библиотечных мероприятий с краткими пояснениями и замечаниями.

 

 

Чытаць кнігу