Рэгіянальны праект “Навукоўцы любанскай зямлі”.

База даных (БД) «Навукоўцы любанскай зямлі» – біябібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя аб ураджэнцах Любаншчыны, якія ўнеслі вядомы ўклад ва ўмацаванне айчыннай прамысловасці, удасканаленне сацыяльнай сферы, прымнажэнне інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу нацыі.  БД уключае інфармацыю аб адкрыццях і дасягненнях, інавацыях і вынаходствах, навуковых даследаваннях, галінах дзейнасці кожнай асобы. Карыстальнік БД можа атрымаць звесткі аб асноўных датах жыцця і дзейнасці асоб, даведацца, якімі ўзнагародамі і прэміямі была адзначана іх дзейнасць, якое было прысвоена званне, пазнаёміцца з біяграфіяй, навуковымі працамі, літаратурай аб асобе.

Мэта праекта: Праект накіраваны на актывізацыю дзейнасці па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак пра вядомых ураджэнцаў Любаншчыны ў мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі іх дзейнасці. Задачы праекта:

• Выхаванне патрыятызму і любові да роднага края;

• Стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных;

• Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);

• Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);

• Актывізацыя пошукавай і даследчай працы;

• Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

Удзельнікі праекта:

Праект разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Месца рэалізацыі праекта:

Любанскі раён

Алфавітны паказальнік імёнаў:

Дастанка Анатоль Паўлавіч

Забела Фёдар (Тодар) Іванавіч

Калядка Мікалай Сяргеевіч

Коршук Уладзімір Канстанцінавіч

Крукоўскі Аляксандр Іосіфавіч

Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч

Кукраш Леанід Васільевіч

Кукраш Мікалай Патапавіч

Кукраш Сяргей Патапавіч

Лабанок Леанід Міхайлавіч

Мацвейка Аляксандр Пятровіч

Мінчэня Уладзімір Цімафеевіч

Прушак Віктар Якаўлевіч

Пятровіч Міхаіл Уладзіміравіч

Стралец Міхаіл Васільевіч

Сяржанін Іван Мікалаевіч

Шапіра Сямён Барысавіч