Рэгіянальны праект “Навукоўцы любанскай зямлі”.
База даных (БД) «Навукоўцы любанскай зямлі» – біябібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя аб ураджэнцах Любаншчыны, якія ўнеслі вядомы ўклад ва ўмацаванне айчыннай прамысловасці, удасканаленне сацыяльнай сферы, прымнажэнне інтэлектуальнага і культурнага патэнцыялу нацыі. БД уключае інфармацыю аб адкрыццях і дасягненнях, інавацыях і вынаходствах, навуковых даследаваннях, галінах дзейнасці кожнай асобы. Карыстальнік БД можа атрымаць звесткі аб асноўных датах жыцця і дзейнасці асоб, даведацца, якімі ўзнагародамі і прэміямі была адзначана іх дзейнасць, якое было прысвоена званне, пазнаёміцца з біяграфіяй, навуковымі працамі, літаратурай аб асобе.
Мэта праекта: Праект накіраваны на актывізацыю дзейнасці па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак пра вядомых ураджэнцаў Любаншчыны ў мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі іх дзейнасці. Задачы праекта:
• Выхаванне патрыятызму і любові да роднага края;
• Стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных;
• Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
• Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);
• Актывізацыя пошукавай і даследчай працы;
• Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.
Удзельнікі праекта:
Праект разлічаны на шырокае кола чытачоў.
Месца рэалізацыі праекта:
Любанскі раён
Алфавітны паказальнік імёнаў:
Коршук Уладзімір Канстанцінавіч
Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч