Анатоль Паўлавіч Дастанка

Вучоны ў галіне цвёрдацельнай мікраэлектронікі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Нарадзіўся 2 ліпеня 1937 года ў в. Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Обчынскую пачатковую (1949) і Рачэнскую сярэднюю (1955) школы, Таганрогскі радыётэхнічны інстытут (1962, спецыяльнасць «Электронныя прыборы»). Працаваў там жа, у ТРТІ: асістэнт, старшы выкладчык. З 1970 г. дацэнт, з 1975 г. загадчык кафедры, з 1985 г. першы прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1993-2001 гг. — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1995-2001 гг. — старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Да 2016 г. — загадчык кафедры электроннай тэхнікі і тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). З 2016 г. — прафесар кафедры электроннай тэхнікі і тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1979). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1986). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Дзяржаўная прэмія БССР 1982 г. за даследаванне, распрацоўку і ўкараненне комплексу высокаэфектыўных тэхналагічных працэсаў і абсталявання для вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі. Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991 г. за распрацоўку і ўкараненне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць эканомію вострадэфіцытных і каштоўных матэрыялаў. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. (у складзе калектыву) за цыкл падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па тэхналогіі вытворчасці ЭВМ, фізіка-хімічных і тэхналагічных дысцыплінах радыё і электронна-вылічальнага профілю. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982). Заслужаны вынаходнік СССР (1987).

Сумесным рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Любанскага раённага Савета дэпутатаў ад 24.06.1999 года № 46/1 А.П. Дастанка прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Любані».

Навуковыя працы:

  1. Технология интегральных схем. Мн.: Высшая школа, 1982.
  2.  Плазменная металлизация в вакууме. Мн.: Наука и техника, 1983 (в соавт.).
  3. Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн.: Вышэйшая школа, 1989 (совм. с В.В. Барановым, В.В. Шаталовым).
  4. Технология и автоматизация производства радиоэлектронной аппаратуры. М.: Радио и связь, 1989 (в соавт.).
  5. Плазменные процессы в производстве изделий электронной техники. Т. 1-3. Мн.: ФУАинформ, 2000-2001 (в соавт.).

Бібліяграфія:

  1. Акадэмік з Обчына// Памяць : гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на. – Мн., 1996. – С. 396-397.
  2. Достанко Анатолий Павлович// Минская область : энциклопедия : в 2 т. Т. 2. – Мн.: Бел. Эн., 2007. – С. 41.
  3. Достанко Анатолий Павлович//Национальная Академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928-2003.—Мн.,2003. – С.60-61.
  4. Достанко Анатолий Павлович//Республика Беларусь: энциклопедия : в 6 т. Т. 3. – Мн.: Бел. Эн., 2006. – С. 426-427.
  5. Почетные граждане Любанского района// Голас Любаншчыны. – 2010. – 4 верас. – С. 2.