Фёдар (Тодар) Іванавіч Забела

 Беларускі савецкі гісторык, аўтар прац па гісторыі Беларусі эпохі феадалізму.

Нарадзіўся (сакавік 1896 — 1935) в.Чабусы Любанскага раёна. З заможнай шляхецкай сям’і герба «Тапор». Скончыў гімназію (1916). Навучаўся на медыцынскім факультэце ў Кіеўскім універсітэце, паздней на гісторыка-філалагічным факультэце. Ревалюцыйныя падзеі і польская акупацыя не далі завяршыць навучання. Выкладаў лацінскую мову як рэпэтытар, працаваў у Кіеўскім губернскім камітэце. Вярнуўшыся на Радзіму (1920) выкладаў ў сельскай школе. Быў старшынёй культурна-гістарычнай секцыі краязнаўчага таварыства ў Магілёве, арганізоўваў драматычныя і антырэлігійныя гурткі, нават прымаў удзел у стварэнні калгасаў.  З 1921 у Мінску. Скончыў педагагічны фак-т БДУ (1925). Аспірант, вучань У. І. Пічэты. Першы з беларускіх гісторыкаў, хто падрабязна даследаваў феадальнае памесце і быт прыгоннага сялянства. Старшыня культурна-гістарычнай секцыі Магілёўскага таварыства БАН. Арыштаваны 24 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Яму [Фёдару Іванавічу] прыгадалі ўсё: і тое, што ён сын памешчыка і былы дваранін, і тое, што служыў у асабістым гетманскім канвоі ў Кіеве. Але самае галоўнае абвінавачванне заключалася ў арганізацыі Забэлам філіяла «Саюза вызвалення Беларусі» ў горадзе на Дняпры, што катэгарычна адмаўляў падсудны. Калі ў яго на допыце спыталі, што яму вядома пра нацыянал-дэмакратаў, Фёдар Іванавіч адказаў:- Вядома мне наступнае: імкненне нацдэмакратаў нацыянальныя пытанні ставіць вышэй за класавыя, вывядзенне тэорыі самабытнасці, сцягванне аграрнай палітыкі партыі ў бок капіталізму, што адлюстравалася ў хутарызацыі і пасялкоўшчыне, ідэалізацыя мінулага Беларусі. Асуджаны «тройкай» за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» (ст.58/4, 7, 10, 11 КК РСФСР) да 5 гадоў высылкі ў г. Елабуга (Татарстан). Вызвалены 27 ліпеня 1935. Лічыцца, што памёр у 1935 г.,неўзабаве пасля вызвалення. Рэабілітаваны пасмяротна судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 ліпеня 1957.

Бібліяграфія:

Забелло Фёдор Иванович // Минская область: энциклопедия: в 2 т. Т.2. – Мн., 2007. – С. 84.