Сяргей Патапавіч Кукраш

Беларускі вучоны ў вобласці аграхіміі.

Нарадзіўся 10.02.1942, в. Закальное Любанскага р-на Мінскай вобласці. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар кафедры аграхіміі (2003), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1965). З 1974 г. працаваў загадчыкам аддзела Магілёўскай абласной занальнай аграхімічнай лабараторыі, затым з 1977 г. дырэктарам Магілёўскай абласной станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі. З 1981 г. працуе ў БСГА асістэнтам (1981-1983), старшым выкладчыкам (1988), дацэнтам (1988-1999), прафесарам кафедры аграхіміі (1999). З’яўляецца адным з вядучых вучоных у галіне ільнаводства. Аўтар звыш за 260 навуковых і метадычных прац (у т. л. 2 вучэбнікаў, 10 вучэбных дапаможнікаў, 5 манаграфій) па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці ільну і якасці ільнопрадукцыі. Лаўрэат Дяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых устаноў (2002). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Акадэміі аграрных навук і інш.

Бібліяграфія:

Кукреш Сергей Потапович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. Т. 2. – Мн.: Бел. Эн., 2007. – С. 240.