Леанід Міхайлавіч Лабанок

Вучоны ў галіне радыёбіялогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук, прафесар. 

Нарадзіўся 11.09.1943 года ў в.Слабодка Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1966). У 1975-1983 гг. вучоны сакратар, у 1983-1987 гг. старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік сектара геранталогіі АН БССР. У 1987-2003 гг. загадчык лабараторыі фізіялогіі Інстытута радыёбіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. C 2004 г. прафесар кафедры ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”. Асноўныя працы прысвечаны геранталогіі, радыебіялогіі, фізіялогіі. Аўтар больш за 270 навуковых прац, у т. л. з манаграфій, 4 вынаходстваў. Узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія:

  1. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т.9 – Мінск,1999. — С.80.
  2. Минская область: энциклопедия:в 2т. Т.2. – Мн.:БелЭн,2007. – С.278-279.
  3. Национальная Академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928-2003. – Мн.: БелЭн,2003. – С.244-245.
  4. http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/lobanok.php Национальная академия наук Беларуси, 1996-2010.
  5.   http://2011.grsmu.by/show.php?n=306 сайт Гродненского медуниверситета Матэрыялы з архіваў Любанскага музея народнай славы.
  6. Фота: http://nasb.gov.by/rus/members/correspondents/lobanok.php http://2011.grsmu.by/show.php?n=306