Аляксандр Пятровіч Мацвейка

Беларускі вучоны ў галіне развіцця лясной гаспадаркі, прафесар.

Нарадзіўся 22.10.1929, в. Савалуцк Любанскага раёна Мінскай вобласці. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005). Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць “Лесоинженерное дело”, 1953), Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (аспірантура, 1962). Навуковыя інтарэсы: малаадходныя і безадходныя тэхналагічныя працэсы нарыхтоўкі драўнянай сыравіны і машыны для іх рэалізацыі; крыніцы драўнянай сыравіны і напрамкі іх рацыянальнага выкарыстання. Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (1954-2015, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, прафесар, у 1974-1985 – загадчык кафедры). Узнагароды: медалі “За доблесную працу” (1970), “Ветэран працы” (1988), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1980), Міністэрства лясной прамысловасці СССР (1978, 1980), нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1999) і інш.

Сумесным рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума Любанскага раённага Савета дэпутатаў ад 07.06.2004 года № 693/18 А.П. Мацвейка прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Любані”.

Бібліяграфія:

  1. Арлоў, Г. Родных мясцін знаемы ўспамін /Г.Арлоў //Голас Любаншчыны. – 2004. – 25 жн.
  2. Матвейко Александр Петрович // Минская область : энциклопедия: в 2 т. Т. 2. – Мн., 2007. – С. 328.
  3. Наш зямляк// Голас Любаншчыны. – 2004. – 15 ліп. – С. 3.
  4. Почетные граждане Любанского района// Голас Любаншчыны. – 2010. – 4 верас. – С. 2.