Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч

Беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.

Нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Чабусы Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1973 г. скончыў БДІНГ ім. В. В. Куйбышава. Працаваў у Беларускім філіяле НДІ эканомікі кааператыўнага гандлю, з 1976 г. — загадчык аддзела. У 1987 г. заняў такую ж пасаду ў Беларускім філіяле Усесаюзнага НДІ кан’юнктуры і попыту. У 1991 г. быў прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара БРЦ “Спажывецкі рынак” Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, у 1992 г. – дырэктар Беларускага інстытута рынку. У 1997 г. стаў прафесарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2002 г. узначаліў кафедру дзяржаўнага кіравання эканамічнымі сістэмамі. Доктар эканамічных навук, мае вучонае званне прафесара. Займаецца даследаваннем сацыялагічных аспектаў попыту і прапановы на спажывецкім рынку, ролі дзяржавы ў рэгуляванні рынкавых праблем у сацыяльным разрэзе, пытанняў індывідуальнага спажывання і інш. 

Рашэннем Любанскага раённага Савета дэпутатаў ад 07.06. 2006 года № 145 М.У. Пятровічу прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Любанскага раёна”.

Бібліяграфія:

Петрович Михаил Владимирович // Минская область : энциклопедия: в 2 т. Т. 2. – Мн., 2007. – С. 490.