Сямён Барысавіч Шапіра

Беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч, доктар эканамічных навук, прафесар.

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1961 года ў в. Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. у. Куйбышава па спецыяльнасці “планаванне сельскай гаспадаркі”. У 1983-1989 гг. — галоўны эканаміст, намеснік дырэктара па вытворчасці саўгаса “Камсамолец”, з 1989 г. — старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства “Маяк” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў аспірантуру (1991) і дактарантуру (1999) Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1998-1999 гг. дактарант Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 1999-2004 гг. — начальнік Галоўнага ўпраўлення эканомікі, дырэктар дэпартамента эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2004-2008 гг. — генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” Мінскай вобласці. У 2008-2010 гг. — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2010-2013 гг. — старшыня Гродзенскага аблвыканкама. 14 лістапада 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. 20 траўня 2017 абраны старшынёй асацыяцыі “Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь”, у сувязі з гэтым 24 мая 2017 года, быў вызвалены ад пасады Старшыні Мінаблвыканкама. З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Бібліяграфія:

  1. Шапиро Семен Борисович: [белорус. ученый-экономист, уроженец Любанскага р-на] // Минская область: энциклопедия: в 2 т. Т. 2. – Минск, БелЭн, 2007. – С. 735.
  2. Сямён Шапіра – старшыня Мінскага аблвыканкама (біяграфія) // Наша ніва. – 2015. – 11 сакавіка (№10). – С. 9