Рэгіянальны краязнаўча-літаратурны праект “Любаншчына літаратурная”.

Шмат шчаслівых момантаў звязвае чалавека з месцам, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе спазнаў “урокі першых гадоў”. Родны край і людзі, якія яго насяляюць, непаўторнае аблічча роднай прыроды – усё гэта, праходзячы праз свядомасць, становіцца часткай чалавечага лёсу. Літаратурнае краязнаўства даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце публічных бібліятэк Любанскага раёна. Гэта тым больш цікава, бо гісторыя літаратуры Любаншчыны знаходзіцца ў пастаянным развіцці. На змену вядомым імёнам прыходзяць новыя, папаўняецца сузор’е літаратараў, расце колькасць аўтарскіх зборнікаў. Некаторыя імёны Любанчан – паэтаў і празаікаў, песеннікаў і публіцыстаў ўваходзяць у залаты фонд беларускай і замежнай літаратуры. Сярод іх – Уладзіслаў Сыракомля, Павел Шпілеўскі, Уладзімір Паўлаў,Іван Муравейка, Лідзія Савік, Ніна Маеўская, Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, Анатоль Андруховіч, Іван Раманчук. Лёс і творчы шлях іх звязаны з Любаншчынай – нехта тут нарадзіўся, нехта жыў, нехта тварыў. Творчасць нашых землякоў прасякнута любоўю да радзімы,да землякоў, да ўсяго, што іх акружала, хвалявала, натхняла на творчасць. Яны – наш гонар. Яны – нашы класікі…

З мэтай прэзентацыі літаратурнага жыцця Любаншчыны, літаратурнай адукацыі насельніцтва, распаўсюджвання ведаў аб ролі сваёй радзімы ў культурным жыцці краіны і далучэння да духоўных каштоўнасцяў рэгіёну. БД – інфармацыйны рэсурс – фактаграфічная літаратурна-краязнаўчая база даных «Любаншчына літаратурная». Аснову базы складаюць матэрыялы аб 9 персаналіях-пісьменніках, паэтах, літаратуразнаўцах – ураджэнцах Любанскага краю і звязаных з ёй сваім жыццём і творчасцю – і з’яўляецца абагульненнем інфармацыі аб літаратурных традыцыях Любаншчыны. Змяшчае біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыю. Па меры паступлення інфармацыі база даных будзе дапаўняцца новымі звесткамі.

Мэта праекта:

Збор і захаванне, прапаганда творчасці пісьменнікаў-землякоў, знакамітых землякоў і лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры, папулярызацыя беларускай літаратуры, мовы, народных традыцый.

Задачы праекта:

• Выхаванне патрыятызму і любові да роднага края;                                                                                                                                      

• Стварэнне электроннай краязнаўчай базы дадзеных;

Выданне краязнаўчых дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);

• Выданне бібліяграфічных дапаможнікаў (у друкаваным і электронным выглядзе);

• Актывізацыя пошукавай і даследчай працы;

• Выяўленне лепшага вопыту работы беларускіх бібліятэк па краязнаўству, творчая перапрацоўка яго і ўкараненне ў практычную дзейнасць бібліятэкі;

• Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

Удзельнікі праекта:

Праект разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Чакаем вынікі:

• Павышэнне ўзроўню даступнасці краязнаўчых рэсурсаў за кошт укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектру і павышэння якасці бібліятэчных паслуг;

• Павышэнне ўзроўню краязнаўчых ведаў любанчан і іншшых зацікаўленых аматараў літаратуры;

• Павышэнне якасці выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;

• Павелічэнне аб’ёму краязнаўчага фонду бібліятэкі;

• Павелічэнне колькасці наведванняў бібліятэкі за кошт правядзення цікавых і змястоўных краязнаўчых мерапрыемстваў;

• Павелічэнне колькасці кнігавыдач краязнаўчых матэрыялаў;

• Умацаванне сувязяў бібліятэкі з установамі і арганізацыямі, зацікаўленых у распаўсюджванні краязнаўчых ведаў.

 

АЛФАВІТНЫ ПАКАЗАЛЬНЬНІК ІМЁНАЎ. ПІСЬМЕННІКІ-ЗЕМЛЯКІ:

Андруховіч Анатоль Антонавіч

Творы Андруховіча А.А.

Аб жыцці і творчасці Андруховіча А.А.

Маеўская Ніна Васільеўна

Творы Маеўскай Н.В.

Літаратура аб жыцці і творчасці Маеўскай Н.В.

Муравейка Іван Андрэевіч

Творы Муравейкі І.А.

Літаратура аб жыцці і творчасці Муравейкі І.А.

Паўлаў Уладзімір Андрэевіч

Творы Паўлава У.А.

Літаратура аб жыцці і творчасці Паўлава У.А.

Савік Лідзія Сымонаўна

Творы Савік Л.С.

Літаратура аб жыцці і творчасці Савік Л.С.

Сыракомля Уладзіслаў

Творы Сыракомлі У.

Літаратура аб жыцці і творчасці Сыракомлі У.

Статкевіч-Чабаганаў Анатоль Васільевіч

Творы Статкевіча-Чабаганава А. В.

Літаратура аб жыцці і творчасці Статкевіча-Чабаганава А.В.

Шпілеўскі Павел Міхайлавіч

Творы Шпілеўскага П.М.

Літаратура аб жыцці і творчасці Шпілеўскага П.М.

Раманчук Іван Мікалаевіч

Творы Раманчука І.М.

Літаратура аб жыцці і творчасці Раманчука І.М.