Шчыра  вітаем Вас на сайце

Дзяржаўнай установы культуры

“Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі”!!!

ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І.А.Муравейкі” налічвае 17 бібліятэк. Гарадская: аддзел абслугоўвання і інфармацыі, аддзел па рабоце з дзецьмі, гарпасялковая, 15  сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 8 інтэгрыраваных.

      У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай установы: Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”.

      На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах ( у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.

    У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.

          Камп’ютарызавана 17 бібліятэк, камп’ютарны парк налічвае 45 камп’ютараў. Для карыстальнікаў прадстаўлена 20 аўтаматызаваных месцаў, маецца 445 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС “Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, “Аналітыка”.

      Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы: 

“Духовность. Нравственность. Личность” (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);

“Расти с книгой, малыш!” (праграма для дашкольнікаў);

“Семья и книга: объединённые чтением” (аб’яднанне сям’і праз зносіны з кнігай);

“Подросток и библиотека – правовая зона” (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджвання прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);

“Душу исцелит добро” (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);

“З кнігай і здароўем па жыцці” (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак).

 Раённыя праекты, конкурсы, акцыі:

Рэгіянальны краязнаўчы праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячоў літаратуры і мастацтва);

-Рэгіянальны краязнаўчы праект “Навукоўцы Любанскай зямлі” (актывізацыя дзейнасці па пошуку і зборы гістарычных і сучасных звестак пра вядомых ураджэнцаў Любаншчыны);

– Кароткатэрміновы праект “Размаўляем па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);

– Бібліятэчны праект “Сонца на кніжнай старонцы” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей у летні перыяд);

– Мэтавы сацыяльны праект “Моё будущее” (для дзяцей сацыяльнага прытулку);

– Інфармацыйна-пазнавальны праект «Город, в котором я живу» (знаёміць дзяцей з прадпрыемствамі горада, пісьменнікамі-землякамі, з вуліцамі горада, якія носяць імёны знакамітых землякоў нашай малой Радзімы);

– Краязнаўчы літаратурны праект (БД) «Любаншчына літаратурная»;

– Гісторыка-краязнаўчы праект (БД) «Виртуальный зал памяти»;

– Праект «Живая книга» (сустрэчы з пісьменнікамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэзентацыі новых выданняў);

– Раённы праект «ВИЛБи» (сустрэчы з цікавымі, вядомымі людзьмі ў бібліятэцы, якія нарадзіліся ў Любанскім раёне і сталі вядомымі ў Беларусі); 

– Праект прым’еры кніг «История, одетая в лицах…» (прэзентацыі новых гістарычных кніг, серый);

–  Раённы праект «Я словам слаўлю родны край» праздник поэзии и песни;

Сеткавая акцыя-чэлендж да 85-годдзя Минскай вобласці #роднаяМИНЩИНАтебе;

Раённы анлайн-конкурс “Семейная фотография: история читающей семьи”;

– Паэтычны анлайн-марафон “Мы помним, чтобы жить”;

– Анлайн-фестываль сямейнага чытання #ЧитайФест;

– Раённы прававы інтэрнэт-конкурс «Во!круг детского права»;

– Раённы анлайн-флэшмоб чытальнікаў да Дня маці #МамаВдохновляет!;

– Раённы інтэрнэт-флэшмоб да Дня некурэння «Я против курения»;

– Раённы анлайн-конкурс чытальнікаў «Папы бывают разные»;

Раённы конкурс чытальнікаў “Сцежкамі Івана Муравейкі”;

– Раённы анлайн-фотаконкурс “Будни библиотекаря в цифровую эпоху”;

– Кароткатэрміновы праект «Резиденция Деда Мороза».

       Адрас:

223812 Мінская вобласць, 
г. Любань, вул. Першамайская, 33
Кантакты: 
дырэктар: 8(01794) 68-1-32
Е-mail: lyuban.bibl@lyuban.gov.by