Шчыра вітаем Вас на сайце
Дзяржаўнай установы культуры
“Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”!!!
ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” налічвае 23 бібліятэкі: раённую цэнтральную, раённую дзіцячую, 2 гарпасялковыя, 19 сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 11 інтэгрыраваных з іх 1 бібліятэка-клуб.
У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай установы: Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”.
На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах ( у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.
У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.
Камп’ютарызавана 23 бібліятэкі, у іх ліку: 2 гарадскіх, 2 гарпасялковых, 19 сельскіх (7 – аграгарадкі). Усяго ў бібліятэках Любанскага раёна налічваецца 38 камп’ютараў. Для карыстальнікаў прадстаўлена 24 аўтаматызаваных месцаў, маецца 404 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС “Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, “Аналітыка”.
Бібліятэкі працуюць па рэспубліканскім, абласным праграмам “Спадчына”, “Памяць Міншчыны”, “Дзеці Беларусі”, “Моладзь Беларусі”, “Міласэрнасць”.
Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы:
“Духовность. Нравственность. Личность” (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);
“Расти с книгой, малыш!” (праграма для дашкольнікаў);
“Семья и книга: объединённые чтением” (аб’яднанне сям’і праз зносіны з кнігай);
“Подросток и библиотека – правовая зона” (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджвання прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);
“Душу исцелит добро” (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);
“З кнігай і здароўем па жыцці” (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак).
Раённыя праекты, конкурсы, акцыі:
– Рэгіянальны краязнаўчы праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячоў літаратуры і мастацтва);
– Імідж-праект “Далучыць да роднага слова” (фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў і спасціжэння імі нацыянальнай літаратурнай спадчыны);
– Кароткатэрміновы праект “Размаўляй са мной па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);
– Крэатыў-праект “Рунь” (па выяўленню і развіццю літаратурна-мастацкіх здольнасцей у падлеткаў і юнацтва);
– Бібліятэчны праект “Сонца на кніжнай старонцы” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей у летні перыяд);
– Мэтавы сацыяльны праект “Моё будущее” (для дзяцей сацыяльнага прытулку);
– Гісторыка-краязнаўчы праект “Памяць аб вайне ” (да 75-годдзя вызвалення Любанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў);
– Комплексны сацыякультурны праект “Бібліяноч “ і “Прыцямкі ў бібліятэцы”;
– Агляд-конкурс на лепшую віртуальную выставу “Виртуальная выставка – проводник в потоке информации”;
– Конкурс на лепшы праект летняга чытання “По книжным тропинкам весёлого лета”;
– Конкурс па захаванню кніжных фондаў “Жыві, кніга!”.
Адрас:
223812 Мінская вобласць, г. Любань, вул. Першамайская, 33 Кантакты: дырэктар: 8(01794) 68-1-32 Е-mail: bibluban@mail.ru