Шчыра  вітаем Вас на сайце

Дзяржаўнай установы культуры

“Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”!!!

ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” налічвае 23 бібліятэкі: раённую цэнтральную, раённую дзіцячую, 2 гарпасялковыя, 19  сельскіх: з іх 7 бібліятэк аграгарадкоў, 11 інтэгрыраваных з іх 1 бібліятэка-клуб.

      У 2013 годзе бібліятэка набыла статус юрыдычнай установы: Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”.

      На сучасным этапе бібліятэкі раёна вызначаюцца як сацыяльна-культурныя і інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры. Іх дзейнасць накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне дзяржаўнай і мясцовай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах ( у т. л. платных), укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыю бібліятэчных працэсаў, аптымізацыю кадравай палітыкі, мадэрнізацыю бібліятэк у аграгарадках і інтэгрыраваных.

    У штодзённай працы бібліятэкі ставяць мэту павышэння якасці і эфектыўнасці абслугоўвання карыстальнікаў за кошт узаемавыкарыстання фондаў і рэсурсаў бібліятэк, выкарыстання сучасных тэхналогій.

          Камп’ютарызавана 23 бібліятэкі, у іх ліку: 2 гарадскіх, 2 гарпасялковых, 19 сельскіх (7 – аграгарадкі). Усяго ў  бібліятэках Любанскага раёна налічваецца 42 камп’ютары. Для карыстальнікаў прадстаўлена 25 аўтаматызаваных месцаў, маецца 413 электронных дакументаў. Ёсць модулі АБІС “Камплектаванне ўлік фондаў, апрацоўка і каталагізацыя”, “Аналітыка”.

       Бібліятэкі працуюць па рэспубліканскім, абласным праграмам “Спадчына”, “Памяць Міншчыны”, “Дзеці Беларусі”, “Моладзь Беларусі”, “Міласэрнасць”.

Распрацаваны раённыя мэтавыя праграмы: 

“Духовность. Нравственность. Личность” (па духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню ў падрастаючага пакалення каштоўнасных арыенціраў і маральных нормаў, заснаваных на культурна-гістарычных і духоўных традыцыях);

“Расти с книгой, малыш!” (праграма для дашкольнікаў);

“Семья и книга: объединённые чтением” (аб’яднанне сям’і праз зносіны з кнігай);

“Подросток и библиотека – правовая зона” (сацыяльна-прававая праграма для прававога выхавання і распаўсюджвання прававых ведаў, асабліва сярод дзяцей і моладзі);

“Душу исцелит добро” (сацыяльная праграма для людзей сталага ўзросту);

“З кнігай і здароўем па жыцці” (прапаганда здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак).

 Раённыя праекты, конкурсы, акцыі:

Рэгіянальны краязнаўчы праект “Наша спадчына” (прапаганда творчасці землякоў-дзеячоў літаратуры і мастацтва);

– Кароткатэрміновы праект “Размаўляем па-беларуску” (да Міжнароднага Дня роднай мовы);

–  Крэатыў-праект “Рунь” (па выяўленню і развіццю літаратурна-мастацкіх здольнасцей у падлеткаў і юнацтва);

– Бібліятэчны праект “Сонечныя промні чытанні” (па арганізацыі інтылектуальнага і духоўнага адпачынку дзяцей у летні перыяд);

– Мэтавы сацыяльны праект “Моё будущее” (для дзяцей сацыяльнага прытулку);

– Кароткатэрміновы краязнаўчы праект “Я – Любанчанін ;

– Мэтавы моладзевы праект “Культура. Чтение. Общение(вовлечение молодежи в общественно-полезную деятельность, формирование у молодого поколения активной жизненной позиции, основанной на патриотизме, образованности, здоровом образе жизни и общей культуре. Популяризация чтения и утверждения имиджа библиотеки среди молодёжи);

– Раённы конкурс “Паўлаўскія чытанні”.

 

       Адрас:

223812 Мінская вобласць, 
г. Любань, вул. Першамайская, 33
Кантакты: 
дырэктар: 8(01794) 68-1-32
Е-mail: bibluban@mail.ru