12 чэрвеня ў Любанскім раёне прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў публічных бібліятэк на тэму “Інавацыі ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі, ад практыкі — да паспяховай бібліятэкі”.

Удзельнікам семінару было прадстаўлена тры сельскія бібліятэкі, адна з іх інтэграваная. Семінар пачаўся з наведвання Соснаўскай сельскай бібліятэкі, філіяла №38. Бібліятэкар Сярпінская Н.Г. правяла займальны краязнаўчы экскурс “Куточак сэрцу дарагі…”, які суправаджаўся прыгожым чытаннем вершаў вучаніц старэйшых класаў. Палічынская сельская (інтэграваная бібліятэка) разам з сельскім домам культуры падрыхтавалі для гасцей літаратурна-музычную кампазіцыю “Куток зямлі мне родны, дарагі”. Бібліятэкар Малагарадзяціцкай сельскай бібліятэкі, Седзіна С.М. запрасіла ўсіх удзельнікаў семінара на краязнаўчую візітоўку “Родны край, дарагія мясціны”, на якой расказала пра сваю родную вёску, цікавых людзей і таксама пра работу, якую яна праводзіць непасрэдна ў сваёй бібліятэцы. Працягнуў семінар Анатоль Іосіфавіч Вялічка — наш зямляк, паэт і гісторык-краязнаўца. Ён правёў пазнавальную экскурсію ў в. Дварэц, дзе бібліятэкары наведалі самабытны музей “Гэта наша далёкае мінулае”, і — на легендарным востраве Зыслаў, на якім у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся партызанскі штаб, а таксама чытаў вершы ўласнага сачынення. Такім чынам сельскія бібліятэкары раёна пазнаёміліся з работай бібліятэк, іх гісторыяй, краязнаўчай дзейнасцю, а таксама культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

Соснаўская сельская бібліятэка,ф.№ 38

Палічынская сельская бібліятэка

Малагарадзяціцкая сельская бібліятэка

Краязнаўчы экскурс у вёску Дварэц

Экскурс на легендарны востраў Зыслаў

 

19 красавіка 2019 года ў ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” на базе аддзела бібліятэчнага маркетынгу прайшла творчая лабараторыя “Стварэнне віртуальных выстаў”.

Загадчык АБМ Баброўнік С.А. дала метадычныя рэкамендацыі па тэме “Электронныя (віртуальныя) кніжныя выставы — новы погляд на інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў”.

Абмеркавалі пытанні. Электронная (віртуальная) выстава:

1) Якія пытанні вырашае ў бібліятэцы?;

2) Магчымасці і перавагі;

3) Маюцца недахопы;

4) Структура выставы;

5) Афармленне і на што трэба звярнуць увагу;

6) Сэрвісы, якія дапамогуць у стварэнні выстаў;

7) Паслядоўнасць падрыхтоўкі і арганізацыя электроннай (віртуальнай) выставы.

Пасля тэарытычнай частцы навучання ўдзельнікі перайшлі да практычнай, на якой бібліятэкар АБМ Дубік А.І. пазнаёміла з праграмай для стварэння віртуальных выстаў і буктрэйлераў Movavi VideoEditorPlus.

 

13 лютага 2019 года прайшоў круглы стол “Падвядзенне вынікаў работы за 201 8 год”.

Вынікі работы бібліятэк. Асноўныя паказчыкі дзейнасці за 2018 год. Задачы, перспектывы развіцця. План работы бібліятэк раёна на 2019 год. Заўвагі, прапановы, арганізацыйна-метадычная дзейнасць у Год малой Радзімы –  гэтыя пытанні агучыла загадчык АБМ Баброўнік С.А. Затым усе прысутныя паглядзелі відэафільм “Публічныя бібліятэкі Любаншчыны ў Год малой Радзімы”. Спецыялісты аддзелаў: метадыст АБМ Бычак Н.М., бібліятэкар І катэгорыі АК і ААФ Скурко А.І., бібліёграф Гіль І.М. прааналізавалі работу бібліятэк раёна і выступілі з прапановамі паляпшэння работы ў бягучым годзе.

21 лістапада 2018 года адбыўся круглы стол “Арыенціры на поспех” па планаванню на 2019 год.

Загадчык АБМ Баброўнік С.А. пазнаёміла ўсіх прысутных з метадычнымі рэкамендацыямі ў дапамогу планаванню работы бібліятэк на 2019 год, звярнула ўвагу на прыярэтытныя задачы і  напрамкі  дзейнасці бібліятэк на 2019 год. Зрабіла акцэнт на асноўныя раздзелы плана, асноўныя знамянальныя і святочныя даты, юбілеі пісьменнікаў Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай і беларускай культуры. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач. У рамках пасяджэння круглага стала выступілі спецыялісты: намеснік дырэктара Ермакова Т.М., бібліёграф Гіль І.М., бібліятэкар  АКА і ААФ Скурко А.І. з прапановамі да справаздачы за бягучы год і планаванні на наступны 2019 год.

Былі падведзены вынікі раённага конкурса на лепшую арганізацыю работы сельскіх бібліятэк у галіне літаратурнага краязнаўства “Крыніца таленту – родная зямля”. Лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі ў трох намінацыях і каштоўнымі падарункамі. Агляд конкурса глядзі ў рубрыцы “Краіна таленту – родная зямля”. 

19 – 20 верасня ў Любанскім раёне прайшла абласная Школа дырэктара на тэму: “Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна – мінулае і шляхі наступнага развіцця”.  

У першы дзень удзельнікам семінару былі прадстаўлены чатыры сельскія бібліятэкі: тры інтэгрыраваных, адна бібліятэка аграгарадка. Другі дзень пачаўся з наведвання Сароцкай сельскай бібліятэкі, затым госці наведалі Любанскі музей народнай славы. Пасля экскурсіі іх сустракалі работнікі Любанскай раённай і раённай дзіцячай бібліятэк ва ўтульных і прыгожых залах. Такім чынам дырэктары бібліятэк вобласці пазнаёміліся з народнай творчасцю, краязнаўчай дзейнасцю, работай бібліятэк у цэлым, гісторыяй, культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

29 красавіка 2018 года раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект”.

 Асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны з’яўляецца краязнаўства, у развіцці і вывучэнні якога важная роля належыць бібліятэцы. Якая адна з немногіх здольна сабраць поўную інфармацыю аб родным краі, яго людзях і перадаць яе нашчадкам. Любаншчына – непаўторная і ўнікальная, самабытная, маляўнічая, па-свойму непаўторная з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі свайго краю мясцовасць. Гісторыю разам са сваім краем пішуць людзі. Мы ганарымся сваёй маленькай радзімай, сваімі вядомымі землякамі-вучонымі, мастакамі, пісьменнікамі, таленавітымі асобамі, што пакінулі значны след у гісторыі Любаншчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны. На працягу многіх гадоў краязнаўчая работа з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці публічных бібліятэк раёна і ажыццяўляецца ў рамках рэгіянальнага краязнаўчага праекта “Наша спадчына”. 28 красавіка на базе Рачэнскай сельскай бібліятэкі аграгарадка Рачэнь, адбыўся раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект” у рамках Года малой Радзімы. Удзельнікі семінара спачатку наведалі Обчынскі Дом народнай творчасці і сельскую бібліятэку. Цеснае супрацоўніцтва і зладжаная работа работнікаў установы, якія арганізавалі сустрэчу і міні-канцэрт, частавалі вялікоднымі пірагамі і яйкамі, хлебам і квасам, на высокім узроўні была адзначана прысутнымі. Дырэктар Савошка Л. М. правяла экскурсію па Дому народнай творчасці, расказала пра работу і падзялілася планамі на будучае. Далей удзельнікі семінара наведалі бібліятэку. Бібліятэкар Драбышэўская В.А. расказала, якая работа вядзецца ў краязнаўчым напрамку і ў рамках Года малой Радзімы, паведаміла прысутным пра вядомага навукоўца любанскай зямлі земляка Дастанку А.П., прадэманстравала выставу з фотаздымкамі. Затым правяла невялікі экскурс па этнаграфічнаму міні-музею “Беларуская хатка”. Далей удзельнікі семінара накіраваліся ў аграгарадок Рачэнь, дзе іх ўжо з хлебам-соллю сустракалі на парозе сельскага Дома культуры бібліятэкар Лапановіч В.Ц. і мастацкі кіраўнік Чыжык Ірына. Выставы народных майстроў былі арганізаваны і прадстаўлены невялікім экскурсамуў фае: “Выцінанкі” — Адзінец Наталлі Рыгораўны; “Траўніца” — Рудзько Зоні Ігнатаўны; “Саламяныя дзівосы” – Ціханоўскага Уладзімір Аляксандравіча; “Вырабы з атласнай стужкі і паперы” – Кірдун Аліны Ігараўны. На бібліятэчнай секцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся Каткавец В.С. – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Якую ж ролю выконваюць бібліятэкі ў прыцягненні грамадскасці да захавання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей? Аб гэтым расказала Ермак В.А. – дырэктар ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”. Спецялісты аддзелаў далі метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу рабоце па краязнаўству работнікам публічных бібліятэк. Лапановіч В.Ц. – бібліятэкар I катэгорыі Рачэнскай сельскай бібліятэкі ў ходзе экскурсіі па бібліятэцы засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў семінара на тым, якую ролю адыгрывае інтэр’ер бібліятэкі ў папулярызацыі гістарычнай спадчыны мясцовасці. Падзялілася вопытам работы па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны свайго рэгіёна. Бандарэц С.А. – бібліятэкар Дарасінскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала краязнаўчы ўрок па краязнаўству і расказала пра ганчарнае рамяство і вядомых ганчароў вёскі Дарасіно. Жаўрыд С.А. – бібліятэкар Пластокскай сельскай бібліятэкі падзялілася вопытам работы цеснага супрацоўніцтва з сельскім клубам па прапагандзе, захаванню і вывучэнню мясцовага фальклора сярод падлеткаў разам з творчым калектывам “Беражнічка”. Пры падвядзенні вынікаў семінара загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Баброўнік С.А. засяродзіла ўвагу на стан краязнаўчай дзейнасці і на магчымасці гэтага накірунку работы ў публічных бібліятэках раёна. Вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю, пошукавая дзейнасць дапамагае адкрываць невядомыя старонкі аб роднай Любаншчыне. Бібліятэкі імкнуцца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да лёсу сваёй бацькаўшчыны, яе людзей, да сутнасці і адказнасці за будучае. Дзякуючы сваёй дзейнасці бібліятэкі становяцца інфармацыйнымі цэнтрамі бібліятэчнага краязнаўства, дзе краязнаўчыя рэсурсы збіраюцца, захоўваюцца, знаходзяцца ў адкрытым доступе і шырока прапагандуюцца асабліва сярод падрастаючага пакалення. Вядзецца і папаўняецца краязнаўчая база дадзеных “Любаншчына – гонар наш”. 

Работа бібліятэк з непеўналетнімі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

03 сакавіка 2018 года на Савеце пры дырэктары прайшоў круглы стол, на якім разглядаліся пытанні і абмеркаванні работы бібліятэк з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

Дырэктар бібліятэкі заасяродзіла ўвагу прысутных на асноўныя дакументы, на рэспубліканскі комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх на 2016-2020 годы.

Загадчык АБМ расказала, якую важную ролю ў сістэме арганізацыі вольнага часу непаўналетніх адыгрываюць установы культуры, у тым ліку і публічныя бібліятэкі раёна. Якія з’яўляюцца не толькі месцам адпачынку і камунікацый, але і вырашаюць важныя сацыяльныя задачы ў галіне духоўнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Немалаважная роля ў прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх належыць бібліятэкам. Спецыялісты прыцягваюць у бібліятэкі дзяцей і падлеткаў праз масавыя формы працы (урокі дабрыні, прававых ведаў, літаратурныя турніры, экалагічныя вандроўкі і т. п.). Адзначыла якую асаблівую ўвагу бібліятэкары  надаюць забеспячэнню вольнага часу неарганізаванай катэгорыі непаўналетніх, падлеткаў «групы рызыкі» праз прыцягненне іх да заняткаў у клубах па інтарэсах. Для непаўналетніх працуюць 16 аматарскіх аб’яднанняў рознай накіраванасці: літаратурна-экалагічнае, літаратурна-пазнавальнае, патрыятычнае, фальклорна-краязнаўчае, эстэтычнае, краязнаўчае, акрамя таго чакаецца стварэнне новых аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах для дзяцей, падлеткаў і моладзі. 

Перад прысутнымі выступілі бібліятэкары, якія расказалі пра арганізацыю і правядзенне тых мерапрыемстваў, якія яны арганізоўваюць для падлеткаў.

Разглядалі  не толькі работу, але і абмяркоўвалі пытанні, і праблемы, якія стаяць сёння перад работнікамі бібліятэк.

Напрыканцы падвялі вынікі і вырашылі работу бібліятэк прызнаць здавальняючай.  Праца па прававому выхаванню праводзіцца сумесна са школамі, ДК, участковымі інспектарамі РАУС. Сваімі задачамі ў галіне прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх спецыялісты бібліятэк лічаць: – арганізацыю псіхалагічна камфортнай прасторы для дзяцей з няўдалых сямей; – аказанне дапамогі (маральнай, псіхалагічнай і інш.) непаўналетнім, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі; – арганізацыю дасугавай дзейнасці; – прыцягнне бацькоў у рашэнне праблем дзяцей. Паслядоўнае правядзенне мерапрыемстваў у дадзеным накірунку дапамагае аднавіць патэнцыял сям’і, папярэдзіць узнікненне такіх асацыяльных з’яў як безнагляднасць і правапарушэнні непаўналетніх.

Планаванне работы на 2018 год. Падрыхтоўка да здачы статыстычных справаздач за 2017 год.

10 лістапада 2017 года на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася школа профмайстэрства “Планаванне работы на 2018 год. Падрыхтоўка да здачы статыстычных справаздач за 2017 год”. Загадчык АБМ правяла кансультацыю па планаванні работы на наступны год, звярнула ўвагу на асноўныя напрамкі і задачы, якія стаяць перад бібліятэчнымі ўстановамі. Зрабіла акцэнт на асноўныя юбіленыя даты года, а таксама юбілейныя даты пісьменнікаў-землякоў. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач. У рамках пасяджэння школы прафмайстэрства выступілі спецыялісты: бібліёграф, загадчык АКА і ААФ з прапановамі да справаздачы за бягучы год і планаванні на наступны 2018 год.