29 декабря 2022 года в Любанской районной центральной библиотеке имени И.А.Муравейко прошло рабочее совещание библиотечных работников “Статистическая и информационная годовая отчетность”.

11 ноября 2022 года на базе Любанской районной центральной библиотеки имени И.А.Муравейко состоялось совещание библиотечных работников “Планирование – установка на успех” по планированию работы публичных библиотек на 2023 год. 

Директор В.А.Ермак озвучила основные задачи и приоритетные направления деятельности учреждений на 2023 год.

Заведующий отделом библиотечного маркетинга С.А.Бобровник дала ключевые аспекты деятельности по планированию, а также методические материалы, которые носят рекомендательный характер, предоставляют возможность творческого подхода к планированию работы в зависимости от текущих и перспективных задач деятельности библиотек.

Методист отдела библиотечного маркетинга Д.И.Жук рекомендовала при планировании работы использовать как традиционные, так и  новые формы работы. Привела примеры и обсудили некоторые вопросы планирования.

Библиотекарь отдела библиотечного маркетинга Г.В.Шинкоренко проанализировала ведение страниц библиотечных учреждений в социальных сетях интернет и дала некоторые замечания по наполнению контента.

Библиотекарь отдела комплектования и обработки единого книжного фонда Е.И.Скурко провела беседу по планированию организации работы сохранности книжного фонда.

Библиограф И.М.Гиль познакомила с рекомендациями по планированию библиографической деятельности на 2023 год, остановилась на юбилейных датах известных людей  региона.

30 сентября 2022 года на базе Любанской районной центральной библиотеки прошло рабочее совещание библиотечных работников на тему “Организация работы с несовершеннолетними на различных видах учета”, заведующий отделом библиотечного маркетинга Бобровник С.А. довела методические рекомендации в помощь организации досуговой деятельности несовершеннолетних подучетных категорий. Были предложены библиотечные формы проведения массовой и индивидуальной работы с несовершеннолетними, состоящими на различных видах учета, а также рассмотрена законодательная база, регулирующая работу библиотек с подучетными несовершеннолетними.

Методист отдела библиотечного маркетинга Жук Д.И. и библиотекарь Шинкоренко Г.В. провели мастерскую новых технологий “Библиообраз: новый взгляд”, по внедрению инновационных методов продвижения библиотеки, книги и чтения, в том числе в виртуальной среде. Познакомили с формами и методами организации работы.

31 августа 2022 года в качестве форм повышения квалификации на платформе Zoom прошло методическое мероприятие для руководителей библиотечных учреждений “Креатив-лаборатория организатора массовых мероприятий”.

Заведующий отделом библиотечного маркетинга Бобровник С.А. познакомила участников как с традиционными, так и новыми форматами массовой работы. Отметила, что массовая работа относится к публичной деятельности, а значит, от качества её организации и выполнения зависит имидж библиотеки. Заострила внимание, что сегодня библиотека становится местом, где вокруг книги разворачиваются самые разные события. Это важнейшая функция – показывать, что книга и чтение могут объединять людей, делать жизнь более интенсивной и увлекательной. Но для этого библиотекам нужно использовать новые методы работы с читателями.

17 августа 2022 года на базе Любанской районной центральной библиотеки состоялось рабочее совещание библиотечных работников на тему “Методическое сопровождение библиотечных учреждений по организации работы и ведению учётных форм”.

На совещании присутствовала заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Любанского РИК Н.Н.Кашляк, которая познакомила присутствующих с материалами  проведения 16 августа в Любанском районе ЕДИ (единого дня информирования) по различным темам.

Директор В.А.Ермак довела до сведения участникам совещания выполнение обязательных основных контрольных показателей выполнения программы “Культура Беларуси на 2021-2025 годы”.

Заведующий отделом библиотечного маркетинга С.А.Бобровник дала методические рекомендации по организации работы и ведению учётных форм. А также проанализировала качество организации досуговой занятости несовершеннолетних и вовлечение в любительские объединения. Динамику показателей вовлечения несовершеннолетних, признанных находящимися в социально опасном положении, с которыми проводится индивидуальная профилактическая работа, в организованные формы досуга.

Библиотекарь I категории ОКОиОЕФ Е.И.Скурко познакомила с методическими рекомендациями по сохранности фонда в целом.

Библиограф И.М.Гиль отметила актуальные вопросы библиографической работы.

Заместитель директора Т.Н.Ермакова провела День охраны труда по отдельному плану работы. Познакомила со служебными инструкциями специалистов библиотечных учреждений.

Библиотекарь II категории Коммунаровской сельской библиотеки Н.Г.Бышик представила презентацию деятельности учреждения по организации работы с молодёжью “Молодёжь в пространстве библиотеки”.

 

13 апреля 2022 года прошёл районный семинар библиотечных работников “Форум идей – копилка интересного опыта работы с несовершеннолетними” на базе Заболотской, Доросинской, Тальской сельских библиотек, Уречской горпоселковой библиотеки.

В семинаре приняли участие: начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Любанского РИК Т.Н. Алексеева, специалисты библиотечных и клубных учреждений.

Цель мероприятия – представление и обсуждение отдельных эффективных форм работы, которые коллеги успешно применяют на практике, инновационные моменты деятельности с целью повышения профессионального уровня и обмена передовым опытом с коллегами.

Организация библиотечной работы с читателями детьми и подростками в районе – одна из основных задач деятельности специалистов библиотечных учреждений. Перед библиотеками стоит задача переломить ситуацию нечтения среди данной категории читателей. С этой целью ведётся активный поиск нестандартных форм продвижения книги и чтения, разрабатываются программы мероприятий и применяются различные инновационные формы работы.

Участники семинара посетили школьный салон И.А. Муравейко в ГУО «Тальский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа Любанского района». Учащиеся школы рассказали об интересных биографических фактах из жизни И.А. Муравейки и познакомили с литературным наследием писателя-земляка.

 

 

 

 

 

 

На протяжении 2020-2021 года на районном уровне в качестве форм повышения квалификации библиотекарей с использованием теоретических и практических методов работы были организованы онлайн-конференции (через сервис Zoom).

14 лютага 2020 года на базе чытальнай залы Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшоў семінар-нарада бібліятэчных работнікаў “Вынікі года 2019”.

Супрацоўнікі бібліятэк у рамках нарады падвялі вынікі дзейнасці бібліятэк за 2019 год, абмеркавалі важныя пытанні па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, разгледзелі планавыя паказчыкі работы бібліятэк, параўналі працэнт іх выканання. Загачык АБМ БАброўнік С.А. пазнаёміла ўсіх прысутных з інфармацыйнымі справаздачамі за 2019 год, з выкананнем лічбавых паказчыкаў, дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Пазнаёміла бібліятэкараў з асноўнымі масавымі мерапрыемствамі, конкурсамі на наступны год, расказала аб асноўных задачах работы бібліятэк. З інфармацыяй па выніках за 2019 год па камплектаванню фондаў выступіла загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі адзінага фонду Ермакова Т. М., акцэнтавала ўвагу на планы праверкі бібліятэчных фондаў сельскіх бібліятэк. Бібліёграф Гіль І.М. расказала аб аналізе справаздач па даведачна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці. Падводзячы вынікі нарады, дырэктар Ермакова В.А.адказала на пытанні прысутных і пажадала далейшых творчых поспехаў у працы.

27 лістапада 2019 года адбыўся круглы стол “Алгарытм планавання” па планаванню на 2020 год.

Загадчык АБМ Баброўнік С.А. пазнаёміла ўсіх прысутных з метадычнымі рэкамендацыямі ў дапамогу планаванню работы бібліятэк на 2020 год, звярнула ўвагу на прыярэтытныя задачы і  напрамкі  дзейнасці бібліятэк на 2020 год. Зрабіла акцэнт на асноўныя раздзелы плана, асноўныя знамянальныя і святочныя даты, юбілеі пісьменнікаў Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай і беларускай культуры.  Звярнула ўвагу бібліятэкараў на асаблівасці складання плана, зыходзячы з перспектыўных задач дзейнасці бібліятэк раёна, пазнаёміла бібліятэкараў з асноўнымі масавымі мерапрыемствамі, конкурсамі на наступны год. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач. У рамках пасяджэння круглага стала выступілі спецыялісты: намеснік дырэктара Ермакова Т.М., бібліёграф Гіль І.М., бібліятэкар  АКА і ААФ Скурко А.І. з прапановамі да справаздачы за бягучы год і планаванні на наступны 2020 год. 

12 чэрвеня ў Любанскім раёне прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў публічных бібліятэк на тэму “Інавацыі ў бібліятэцы: ад тэорыі да практыкі, ад практыкі — да паспяховай бібліятэкі”.

Удзельнікам семінару было прадстаўлена тры сельскія бібліятэкі, адна з іх інтэграваная. Семінар пачаўся з наведвання Соснаўскай сельскай бібліятэкі, філіяла №38. Бібліятэкар Сярпінская Н.Г. правяла займальны краязнаўчы экскурс “Куточак сэрцу дарагі…”, які суправаджаўся прыгожым чытаннем вершаў вучаніц старэйшых класаў. Палічынская сельская (інтэграваная бібліятэка) разам з сельскім домам культуры падрыхтавалі для гасцей літаратурна-музычную кампазіцыю “Куток зямлі мне родны, дарагі”. Бібліятэкар Малагарадзяціцкай сельскай бібліятэкі, Седзіна С.М. запрасіла ўсіх удзельнікаў семінара на краязнаўчую візітоўку “Родны край, дарагія мясціны”, на якой расказала пра сваю родную вёску, цікавых людзей і таксама пра работу, якую яна праводзіць непасрэдна ў сваёй бібліятэцы. Працягнуў семінар Анатоль Іосіфавіч Вялічка — наш зямляк, паэт і гісторык-краязнаўца. Ён правёў пазнавальную экскурсію ў в. Дварэц, дзе бібліятэкары наведалі самабытны музей “Гэта наша далёкае мінулае”, і — на легендарным востраве Зыслаў, на якім у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся партызанскі штаб, а таксама чытаў вершы ўласнага сачынення. Такім чынам сельскія бібліятэкары раёна пазнаёміліся з работай бібліятэк, іх гісторыяй, краязнаўчай дзейнасцю, а таксама культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

Соснаўская сельская бібліятэка,ф.№ 38

Палічынская сельская бібліятэка

Малагарадзяціцкая сельская бібліятэка

Краязнаўчы экскурс у вёску Дварэц

Экскурс на легендарны востраў Зыслаў

 

19 красавіка 2019 года ў ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка” на базе аддзела бібліятэчнага маркетынгу прайшла творчая лабараторыя “Стварэнне віртуальных выстаў”.

Загадчык АБМ Баброўнік С.А. дала метадычныя рэкамендацыі па тэме “Электронныя (віртуальныя) кніжныя выставы — новы погляд на інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў”.

Абмеркавалі пытанні. Электронная (віртуальная) выстава:

1) Якія пытанні вырашае ў бібліятэцы?;

2) Магчымасці і перавагі;

3) Маюцца недахопы;

4) Структура выставы;

5) Афармленне і на што трэба звярнуць увагу;

6) Сэрвісы, якія дапамогуць у стварэнні выстаў;

7) Паслядоўнасць падрыхтоўкі і арганізацыя электроннай (віртуальнай) выставы.

Пасля тэарытычнай частцы навучання ўдзельнікі перайшлі да практычнай, на якой бібліятэкар АБМ Дубік А.І. пазнаёміла з праграмай для стварэння віртуальных выстаў і буктрэйлераў Movavi VideoEditorPlus.

 

13 лютага 2019 года прайшоў круглы стол “Падвядзенне вынікаў работы за 201 8 год”.

Вынікі работы бібліятэк. Асноўныя паказчыкі дзейнасці за 2018 год. Задачы, перспектывы развіцця. План работы бібліятэк раёна на 2019 год. Заўвагі, прапановы, арганізацыйна-метадычная дзейнасць у Год малой Радзімы –  гэтыя пытанні агучыла загадчык АБМ Баброўнік С.А. Затым усе прысутныя паглядзелі відэафільм “Публічныя бібліятэкі Любаншчыны ў Год малой Радзімы”. Спецыялісты аддзелаў: метадыст АБМ Бычак Н.М., бібліятэкар І катэгорыі АК і ААФ Скурко А.І., бібліёграф Гіль І.М. прааналізавалі работу бібліятэк раёна і выступілі з прапановамі паляпшэння работы ў бягучым годзе.

21 лістапада 2018 года адбыўся круглы стол “Арыенціры на поспех” па планаванню на 2019 год.

Загадчык АБМ Баброўнік С.А. пазнаёміла ўсіх прысутных з метадычнымі рэкамендацыямі ў дапамогу планаванню работы бібліятэк на 2019 год, звярнула ўвагу на прыярэтытныя задачы і  напрамкі  дзейнасці бібліятэк на 2019 год. Зрабіла акцэнт на асноўныя раздзелы плана, асноўныя знамянальныя і святочныя даты, юбілеі пісьменнікаў Беларусі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай і беларускай культуры. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач. У рамках пасяджэння круглага стала выступілі спецыялісты: намеснік дырэктара Ермакова Т.М., бібліёграф Гіль І.М., бібліятэкар  АКА і ААФ Скурко А.І. з прапановамі да справаздачы за бягучы год і планаванні на наступны 2019 год.

Былі падведзены вынікі раённага конкурса на лепшую арганізацыю работы сельскіх бібліятэк у галіне літаратурнага краязнаўства “Крыніца таленту – родная зямля”. Лепшыя работы былі адзначаны дыпломамі ў трох намінацыях і каштоўнымі падарункамі. Агляд конкурса глядзі ў рубрыцы “Краіна таленту – родная зямля”. 

19 – 20 верасня ў Любанскім раёне прайшла абласная Школа дырэктара на тэму: “Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна – мінулае і шляхі наступнага развіцця”.  

У першы дзень удзельнікам семінару былі прадстаўлены чатыры сельскія бібліятэкі: тры інтэгрыраваных, адна бібліятэка аграгарадка. Другі дзень пачаўся з наведвання Сароцкай сельскай бібліятэкі, затым госці наведалі Любанскі музей народнай славы. Пасля экскурсіі іх сустракалі работнікі Любанскай раённай і раённай дзіцячай бібліятэк ва ўтульных і прыгожых залах. Такім чынам дырэктары бібліятэк вобласці пазнаёміліся з народнай творчасцю, краязнаўчай дзейнасцю, работай бібліятэк у цэлым, гісторыяй, культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.

29 красавіка 2018 года раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект”.

 Асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны з’яўляецца краязнаўства, у развіцці і вывучэнні якога важная роля належыць бібліятэцы. Якая адна з немногіх здольна сабраць поўную інфармацыю аб родным краі, яго людзях і перадаць яе нашчадкам. Любаншчына – непаўторная і ўнікальная, самабытная, маляўнічая, па-свойму непаўторная з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі свайго краю мясцовасць. Гісторыю разам са сваім краем пішуць людзі. Мы ганарымся сваёй маленькай радзімай, сваімі вядомымі землякамі-вучонымі, мастакамі, пісьменнікамі, таленавітымі асобамі, што пакінулі значны след у гісторыі Любаншчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны. На працягу многіх гадоў краязнаўчая работа з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці публічных бібліятэк раёна і ажыццяўляецца ў рамках рэгіянальнага краязнаўчага праекта “Наша спадчына”. 28 красавіка на базе Рачэнскай сельскай бібліятэкі аграгарадка Рачэнь, адбыўся раённы семінар “Краязнаўчая дзейнасць публічных бібліятэк раёна. Арганізацыйна-вытворчы аспект” у рамках Года малой Радзімы. Удзельнікі семінара спачатку наведалі Обчынскі Дом народнай творчасці і сельскую бібліятэку. Цеснае супрацоўніцтва і зладжаная работа работнікаў установы, якія арганізавалі сустрэчу і міні-канцэрт, частавалі вялікоднымі пірагамі і яйкамі, хлебам і квасам, на высокім узроўні была адзначана прысутнымі. Дырэктар Савошка Л. М. правяла экскурсію па Дому народнай творчасці, расказала пра работу і падзялілася планамі на будучае. Далей удзельнікі семінара наведалі бібліятэку. Бібліятэкар Драбышэўская В.А. расказала, якая работа вядзецца ў краязнаўчым напрамку і ў рамках Года малой Радзімы, паведаміла прысутным пра вядомага навукоўца любанскай зямлі земляка Дастанку А.П., прадэманстравала выставу з фотаздымкамі. Затым правяла невялікі экскурс па этнаграфічнаму міні-музею “Беларуская хатка”. Далей удзельнікі семінара накіраваліся ў аграгарадок Рачэнь, дзе іх ўжо з хлебам-соллю сустракалі на парозе сельскага Дома культуры бібліятэкар Лапановіч В.Ц. і мастацкі кіраўнік Чыжык Ірына. Выставы народных майстроў былі арганізаваны і прадстаўлены невялікім экскурсамуў фае: “Выцінанкі” — Адзінец Наталлі Рыгораўны; “Траўніца” — Рудзько Зоні Ігнатаўны; “Саламяныя дзівосы” – Ціханоўскага Уладзімір Аляксандравіча; “Вырабы з атласнай стужкі і паперы” – Кірдун Аліны Ігараўны. На бібліятэчнай секцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся Каткавец В.С. – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Якую ж ролю выконваюць бібліятэкі ў прыцягненні грамадскасці да захавання і папулярызацыі культурных каштоўнасцей? Аб гэтым расказала Ермак В.А. – дырэктар ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”. Спецялісты аддзелаў далі метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу рабоце па краязнаўству работнікам публічных бібліятэк. Лапановіч В.Ц. – бібліятэкар I катэгорыі Рачэнскай сельскай бібліятэкі ў ходзе экскурсіі па бібліятэцы засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў семінара на тым, якую ролю адыгрывае інтэр’ер бібліятэкі ў папулярызацыі гістарычнай спадчыны мясцовасці. Падзялілася вопытам работы па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны свайго рэгіёна. Бандарэц С.А. – бібліятэкар Дарасінскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала краязнаўчы ўрок па краязнаўству і расказала пра ганчарнае рамяство і вядомых ганчароў вёскі Дарасіно. Жаўрыд С.А. – бібліятэкар Пластокскай сельскай бібліятэкі падзялілася вопытам работы цеснага супрацоўніцтва з сельскім клубам па прапагандзе, захаванню і вывучэнню мясцовага фальклора сярод падлеткаў разам з творчым калектывам “Беражнічка”. Пры падвядзенні вынікаў семінара загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Баброўнік С.А. засяродзіла ўвагу на стан краязнаўчай дзейнасці і на магчымасці гэтага накірунку работы ў публічных бібліятэках раёна. Вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю, пошукавая дзейнасць дапамагае адкрываць невядомыя старонкі аб роднай Любаншчыне. Бібліятэкі імкнуцца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да лёсу сваёй бацькаўшчыны, яе людзей, да сутнасці і адказнасці за будучае. Дзякуючы сваёй дзейнасці бібліятэкі становяцца інфармацыйнымі цэнтрамі бібліятэчнага краязнаўства, дзе краязнаўчыя рэсурсы збіраюцца, захоўваюцца, знаходзяцца ў адкрытым доступе і шырока прапагандуюцца асабліва сярод падрастаючага пакалення. Вядзецца і папаўняецца краязнаўчая база дадзеных “Любаншчына – гонар наш”. 

Работа бібліятэк з непеўналетнімі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

03 сакавіка 2018 года на Савеце пры дырэктары прайшоў круглы стол, на якім разглядаліся пытанні і абмеркаванні работы бібліятэк з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

Дырэктар бібліятэкі заасяродзіла ўвагу прысутных на асноўныя дакументы, на рэспубліканскі комплексны план мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх на 2016-2020 годы.

Загадчык АБМ расказала, якую важную ролю ў сістэме арганізацыі вольнага часу непаўналетніх адыгрываюць установы культуры, у тым ліку і публічныя бібліятэкі раёна. Якія з’яўляюцца не толькі месцам адпачынку і камунікацый, але і вырашаюць важныя сацыяльныя задачы ў галіне духоўнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Немалаважная роля ў прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх належыць бібліятэкам. Спецыялісты прыцягваюць у бібліятэкі дзяцей і падлеткаў праз масавыя формы працы (урокі дабрыні, прававых ведаў, літаратурныя турніры, экалагічныя вандроўкі і т. п.). Адзначыла якую асаблівую ўвагу бібліятэкары  надаюць забеспячэнню вольнага часу неарганізаванай катэгорыі непаўналетніх, падлеткаў «групы рызыкі» праз прыцягненне іх да заняткаў у клубах па інтарэсах. Для непаўналетніх працуюць 16 аматарскіх аб’яднанняў рознай накіраванасці: літаратурна-экалагічнае, літаратурна-пазнавальнае, патрыятычнае, фальклорна-краязнаўчае, эстэтычнае, краязнаўчае, акрамя таго чакаецца стварэнне новых аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах для дзяцей, падлеткаў і моладзі. 

Перад прысутнымі выступілі бібліятэкары, якія расказалі пра арганізацыю і правядзенне тых мерапрыемстваў, якія яны арганізоўваюць для падлеткаў.

Разглядалі  не толькі работу, але і абмяркоўвалі пытанні, і праблемы, якія стаяць сёння перад работнікамі бібліятэк.

Напрыканцы падвялі вынікі і вырашылі работу бібліятэк прызнаць здавальняючай.  Праца па прававому выхаванню праводзіцца сумесна са школамі, ДК, участковымі інспектарамі РАУС. Сваімі задачамі ў галіне прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх спецыялісты бібліятэк лічаць: – арганізацыю псіхалагічна камфортнай прасторы для дзяцей з няўдалых сямей; – аказанне дапамогі (маральнай, псіхалагічнай і інш.) непаўналетнім, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі; – арганізацыю дасугавай дзейнасці; – прыцягнне бацькоў у рашэнне праблем дзяцей. Паслядоўнае правядзенне мерапрыемстваў у дадзеным накірунку дапамагае аднавіць патэнцыял сям’і, папярэдзіць узнікненне такіх асацыяльных з’яў як безнагляднасць і правапарушэнні непаўналетніх.

Планаванне работы на 2018 год. Падрыхтоўка да здачы статыстычных справаздач за 2017 год.

10 лістапада 2017 года на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася школа профмайстэрства “Планаванне работы на 2018 год. Падрыхтоўка да здачы статыстычных справаздач за 2017 год”. Загадчык АБМ правяла кансультацыю па планаванні работы на наступны год, звярнула ўвагу на асноўныя напрамкі і задачы, якія стаяць перад бібліятэчнымі ўстановамі. Зрабіла акцэнт на асноўныя юбіленыя даты года, а таксама юбілейныя даты пісьменнікаў-землякоў. Былі агучаны асноўныя патрабаванні да здачы гадавых справаздач. У рамках пасяджэння школы прафмайстэрства выступілі спецыялісты: бібліёграф, загадчык АКА і ААФ з прапановамі да справаздачы за бягучы год і планаванні на наступны 2018 год.