Выніковая нарада

12 лютага 2021 года ў ДУА “Любанская дзіцячая школа мастацтваў” адбылася выніковая нарада  работнікаў структурных падраздзяленняў устаноў культуры за 2020 год.

Падведзены вынікі работы мінулага года і пастаўленыя задачы на 2021 год. Адзначаны лепшыя супрацоўнікі культуры, сярод якіх былі адзначаны работнікі бібліятэк.

1. Сярпінская Н.Г., бібліятэкар Соснаўскай сельскай бібліятэкі,— пераможца раённых спаборніцтваў сярод бібліятэк раёна. 

2. Баброўнік С.А., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу, — за плённую працу і ўкараненне метадычнай анлайн-работы, прапаганду інавацыйных формаў у сферы бібліятэчнай дзейнасці.

3. Мацукевіч С.М., загадчык дзіцячай бібліятэкі, — за актыўнае выкарыстанне інавацыйных форм бібліятэчнай работы ў выхаванні падрастаючага пакалення.

4. Пархімовіч Н.С., загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, — за якасную работу па арганізацыі і апрацоўцы адзінага фонда бібліятэк раёна.

5. Сасноўская І.М., бібліятэкар ІІ катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі, — за якасную работу і пашырэнне форм пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раёна.

6. Слівец Н.І., бібліятэкар І катэгорыі дзіцячай бібліятэкі,— за актыўную прапаганду краязнаўчых ведаў сярод дзяцей і падлеткаў пры правядзенні бібліятэчных квэстаў і конкурсаў.

7. Скурко А.І., бібліятэкар І катэгорыі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду, — за актыўную работу па арганізацыі і прапагандзе ўнутрысістэмнага кнігаабмена.

8. Слівец М.Л., бібліятэкар ІІ катэгорыі Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі,— за актыўную прапаганду ведаў па бяспецы жыццядзейнасці сярод непаўналетніх чытачоў.

9. Булдык А.К., загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі,— за плённую працу па арганізацыі нетрадыцыйных кніжных выстаў, актыўную работу з чытачамі ў рамках праграмы “Міласэрнасць”, выкананне плана платных паслуг.

За ўдзел і падтрымку раённых інтэрнэт-праектаў, арганізацыю актыўнай творчасці чытачоў:

10. Капачэня С.М., бібліятэкар ІІ катэгорыі Урэцкай гарпасялковай бібліятэкі-філіяла №1.

11. Шынкарэнка Г.В., бібліятэкар ІІ катэгорыі Ямінскай сельскай бібліятэкі-клуба.

12. Корзун Т.І., бібліятэкар ІІ катэгорыі Загальскай сельскай бібліятэкі.

13. Верамейчык А.А., бібліятэкар І катэгорыі Забалацкай сельскай бібліятэкі.

14. Бышык Н.Г., бібліятэкар ІІ катэгорыі Камунараўскай сельскай бібліятэкі.

За ўдзел у раённым конкурсе на лепшую работу аматарскіх аб’яднанняў для моладзі “Аматарскае аб’яднанне ў бібліятэцы – тэрыторыя захапленняў”:

15. Міхайленка Ж.Дз., бібліятэкар ІІ катэгорыі Соснаўскай сельскай бібліятэкі, ф.№ 37.

16. Бышык Н.Г., бібліятэкар ІІ катэгорыі Камунараўскай сельскай бібліятэкі.

17. Сярпінская Н.Г., бібліятэкар Соснаўскай сельскай бібліятэкі, ф.№ 38.

 

 

Комментарии закрыты.