Любаншчына літаратурная

“Любаншчына літаратурная” — так называлася краязнаўчая паэтычная гадзіна, якая прайшла 2-га верасня ў Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы з членамі клуба “Добрыя сустрэчы”. Мерапрыемства было прысвечана Году малой Радзімы. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі прысутных з пісьменнікамі-ўраджэнцамі Любаншчыны. Госці натхнёна чыталі цудоўныя вершы і спявалі песні на словы, якія паэты-землякі прысвяцілі роднаму краю.

Комментарии закрыты.