Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.  Упершыню свята праходзіла ў г. Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята таксама былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Асноўная ідэя свята – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральнай асвеце грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдаўніцтва. Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Адным з галоўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства традыцыйна з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга”. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Праграма свята таксама ўключае Міжнародны круглы стол, удзельнікамі якога з’яўляюцца замежныя паэты і пісьменнікі, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную гісторыі горада-сталіцы свята, а таксама займальныя віктарыны, квэсты, Фестываль кнігі і прэсы. Акрамя таго, гасцям і ўдзельнікам Дня беларускай пісьменнасці будзе прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі музеяў і бібліятэк, майстроў народнай творчасці, мастакоў і г.д. на розных пляцоўках гораду. У дзень адкрыцця свята на галоўнай сцэне пройдзе цырымонія ўручэння “Нацыянальнай літаратурнай прэміі”.

План мерапрыемстваў бібліятэк ДУК "Любанская раённая цэнтральная бібліятэка"
да Дня беларускага пісьменства
Форма і назва мерапрыемстваў Дата і час правядзення Месца правядзення Адказны
1 Агляд літаратуры “Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў”
01.09. – 08.09.2020 ў 12.00
Любанская РЦБ Булдык А.К.
2 Падарожжа ў гісторыю “Асветнікі зямлі беларускай” 04.09.2020 ў 12.00 Любанская РЦБ Булдык А.К.
3 Медыя-падарожжа “Пад небам беларускага пісьменства” 06.09.2020 ў 12.00 Любанская РЦБ Булдык А.К.
4 Слайд-экскурс “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі” 01.09.2020 ў 12.00 Любанская ДБ Мацукевіч С.М.
5 Урок ведаў “Давай ганарыцца, што мы беларусы” 01.09.2020 ў 11.00 Малагарадзяціцкая с/б Седзіна С.М.
6 Урок ведаў “Дзень добры, краіна ведаў!” 01.09.2020 ў 10.00 Загальская с/б Корзун Т.І.
7 Пасвячэнне ў чытачы “Ох, уж эти первоклашки!” 01.09.2020 ў 10.00 Обчынская с/б Верамейчык Н.А.
8 Класны час “Вучыся з задавальненнем” 01.09.2020 ў 12.00 Рэдкавіцкая с/б Слівец М.Л.
9 Акцыя “Дзень беларускай кнігі” 03.09.2020 ў 10.00 Соснаўская с/б, ф.№ 38 Сярпінская Н.Г.
10 Пазнавальны аповяд “Нам кніжку падараваў Скарына” 05.09.2020 ў 11.00 Ямінская с/б Шынкарэнка Г.В.
11 Гутарка-прэзентацыя “Францыск Скарына — славуты і невядомы” 05.09.2020 ў 11.00 Дарасінская с/б Бандарэц С.А.
12 Медыя-прэзентацыя “Скарына і яго кнігі” 05.09.2020 ў 10.00 Камунараўская с,б Бышык Н.Г.
13 Літаратурная галерэя “Свята кнігі і слова” 04.09.2020 на працягу дня Кузьміцкая с/б Рагалевіч В.А.
14 Відэа-віктарына “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы” 06.09.2020 ў 11.00 Рачэнская с/б Лапановіч В.Ц.
15 Відэа-віктарына “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы” 04.09.2020 ў 14.00 Соснаўская с/б, ф.№ 37 Міхайленка Ж.Д.

Комментарии закрыты.