Мая Радзіма! Мая Беларусь!

27 ліпеня ў рамках абласной акцыі “Мая Радзіма! Мая Беларусь!” Любанская раённая цэнтральная бібліятэка арганізавала бібліяфэст “Беларусь мая сінявокая!”. Жыхарам горада былі прапанаваны кніжныя выставы “Пад блакітным небам Беларусі”, “Я нарадзіўся тут”, на якіх былі прадстаўлены лепшыя ілюстрацыйна-дакументальныя выданні аб нашай краіне і Любаншчыне. Госці свята маглі выказаць свае пачуцці да радзімы, чытаючы вершы беларускіх паэтаў, а таксама пакінуць пісьмовае жаданне на папяровых бусліках, якія данясуць іх у кожны куток Беларусі.

Любанская дзіцячая бібліятэка арганізавала кніжную выставу “Мая Радзіма — Беларусь”. Маленькія жыхары і госці горада ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах “Вопросы из кастрюльки”, “Литературные пословицы”, “Собери литературного героя”, літаратурных крыжаванках і філвордах, а таксама ў гульні “Крестики-нолики”.

 

Комментарии закрыты.