СЯМ’Я – ТЭРЫТОРЫЯ ШЧАСЦЯ

15 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Гэта свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. Свята “Міжнародны дзень сям’і” было створана з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям’і, якіх сёння існуе вялікая колькасць. Сям’я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Ва ўсе часы аб развіцці краіны судзілі па становішчы сям’і ў грамадстве і ў адносінах да яе дзяржавы. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Дабрабыт сям’і – вось мерка развіцця і прагрэсу краіны. Праз сям’ю ад аднаго пакалення да іншага перадаюцца мудрасць і веды.

Любанская раённая цэнтральная бібліятэка прапануе вашай увазе віртуальную выставу-агляд “СЯМ’Я – ТЭРЫТОРЫЯ ШЧАСЦЯ”.

https://ok.ru/lyubanskay/topic/151503261280292

 

Камунараўскя сельская бібліятэка арганізавала для сваіх чытачоў літаратурны відэа-агляд “Кніга для сямейнага чытання”

https://www.youtube.com/watch?v=4A18-4YCOyQ

Комментарии закрыты.