Акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80”

Рэспубліканская акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80” (далей Акцыя) прысвечаная 80-гадоваму юбілею дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

Арганізатары: Дзяржаўная ўстанова “Цэшралізованая сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” Рэдакцыя часопіса “Вясёлка” .

Мэта акцыі: папулярызацыя творчасці У.Ліпскага сярод падрастаючага пакалення, пашырэнне чытацкага кругагляду, выхаванне мастацкага густу.

Заданы акцыі:

• Пазнаёміць дзяцей з творамі дзіцячага пісьменніка УЛіпскага праз правядзенне разнастайных форм массавай работы;

• Садзейнічаць эмацыянальнаму ўспрыманню дзецьмі вобразнага зместу літаратурнага тэксту аўтара;

• Развіваць творчае ўяўленне на аснове прачытанага тэксту;

• Выхаванне пазітыўнага стаўлення да культуры чытання.

З вялікім задавальненнем дзеці актыўна прымаюць удзел:

Конкурс “Верны сябар дзяцей”

Кацельнікава Ксенія, вучаніца 4 класа ДУА “Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2 Любанскага раёна”.

Нядаўна я прачытала кнігу Уладзіміра Ліпскага “Прыгоды Нуліка” і мне вельмі спадабаўся раздзел “Вясёлкавыя сябры”. На мой погляд – гэта самае вясёлае, цікавае і смешнае апавяданне пра двух сяброў – Міколку і Нуліка. У ім расказваецца, як сябры размалявалі сябе і хацелі даляцець да воблакаў, каб адтуль іх усе бачылі і любаваліся імі. І мне настолькі спадабаўся твор, што мне таксама захацелася размалявацца. Але матуля не дазволіла. Тады, а фламастары ўжо былі напагатове, я вырашыла намаляваць сваіх новых знаёмых – Міколку і Нуліка. Спачатку я намалявала пакой Міколкі, самога Міколку і побач з ім Нуліка. Засталося самае цікавае – размаляваць. Старалася, каб малюнак нагадваў апісанае ў кнізе. Нуліку намалявала сінія валасы, блакітныя вочы, фіялетавы нос, чырвоны рот, аранжавую галаву, жоўтыя рукі і зялёныя ногі. А ў Міколкі з’явіліся чырвоныя шчокі, сіні нос, фіялетавы лоб, аранжавыя вушы. Рукі і ногі ў Міколкі сталі такія ж, як і ў Нуліка. У мяне атрымаліся сапраўдныя “вясёлкавыя сябры”!

Стружко Анастасія, вучаніца 5 класа ДУА “Соснаўскі ВПК ДС-СШ №2 Любанскага раёна”.

З творамі Уладзіміра Сцяпанавіча знаёма даўно, у пачатковых класах мама выпісвала часопіс “Вяселка”, у якім я з задавальненнем чытала пра прыгоды Васі Вясёлкіна, зараз з цікавасцю знаёмлюся з рознымі творамі Уладзіміра Ліпскага. Мне здаецца, што кожны з іх непаўторны. Узяўшы ў рукі кнігу Уладзіміра Сцяпанавіча, забываю пра час, хочацца даведацца, чым скончыцца твор. Дарэчы з У. Ліпскім я сустракалася на літаратурнай сустрэчы ў 2019 годзе, маю кнігу з яго аўтографам. Паўдзельнічала ў гульні, якую ён праводзіў з гледачамі і атрымала ў падарунак часопіс “Домік”, таксама з подпісам Уладзіміра Сцяпанавіча.

Свой малюнак я намалявала па творы У. Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, апавяданне “Радасць”. Чаму менавіта гэты твор выбрала? Ды таму што ў мяне, як і ў Рыгоркі, ёсць чалавек, які разам з маімі бацькамі падтрымлівае мяне ва ўсіх маіх справах і пачынаннях. Гэта мая бабулька Ніна. Яна мой лепшы сябар. Разам з ёй мы чытаем кнігі, слухаем музыку, для яе я “арганізоўваю” паказ моднага адзення, яна з’яўляецца чалавекам, на якім я трэніруюся рабіць розныя прычоскі і макіяж, разам з ёй мы робім цудоўнае сэлфі. Я яе вельмі люблю!

Комментарии закрыты.