Канстытуцыя – закон жыцця

Дзень Канстытуцыі – адзін з важнейшых дзяржаўных святаў. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты першы асноўны Закон незалежнай Рэспублікі Беларусь. З тых часоў беларуская Канстытуцыя некалькі разоў ўдасканальвалася, але асновы канстытуцыйнага ладу заставаліся і застаюцца непарушнымі на працягу 26 гадоў, як і вышэйшая каштоўнасць асноўнага Закона – чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі. Да гэтай даты супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі разгарнулі кніжна-іюстрацыйную выставу «15 сакавіка –  Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». На экспазіцыі прадстаўлены тэкст Канстытуцыі РБ, энцыклапедычныя і даведачныя выданні па канстытуцыйнаму праву, кнігі, прысвечаныя дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе асноўнымі палажэннямі, з тым, якія правы і абавязкі яны маюць у адпаведнасці з гэтым дакументам, даведаліся больш пра сімвалы нашай дзяржавы. Аналагічныя выставы арганізаваны ва ўсіх бібліятэках Любанскага раёна.

Комментарии закрыты.