Не згасне памяць камунараў

  Камунараўская сельская бібліятэка распрацавала інтэрактыўны інфармацыйна-пазнавальны праект “Не згасне памяць камунараў”.

 Дадзены праект з’яўляецца вынікам даследавання багатай спадчыны камунараўскага краю, звязанай з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны.

 Накіраваны на папулярызацыю ведаў, звязаных з развіццём гісторыі края, фарміраванне павагі да сваёй радзімы і гонару за яе ролю ў гісторыі.

 Задачы праекта: прыцягнуць увагу насельніцтва, вучняў школ раёна да гісторыі сваёй радзімы. Пазнаёміць жыхароў і гасцей вёскі, якія ўдзельнічаюць у праекте, з гістарычнымі падзеямі і асобамі. Далучыць насельніцтва ў гісторыка-краязнаўчую дзейнасць.

 Інтэрактыўная інфармацыйна-краязнаўчая гульня праводзіцца на тэрыторыі вёскі Камуна.

Удзельнікамі гульні можа стаць любы чалавек, які павінен выконваць правілы і патрабаванні ўмоў гульні.

Удзельнікі дзеляцца на дзве ўзроставыя катэгорыі. Для ўдзелу ў гульні патрэбна мець выхад у інтэрнэт прыкладанне для кожнай Android прылады “Сканер QR і штрых-кодаў”. Пры дапамозе якога каманда зможа дэкадаваць QR-кады з адказамі ў малюнку і арыгінальны тэкст у анлайн рэжыме з адсылкай на сайт ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» http://guk-luban.net.by/. Атрымаўшы заданні, ўдзельнікі павінны па зашыфраваным (QR кодам) маршруце ў пэўнай паслядоўнасці, адзначыцца ў кантрольных пунктах і прыйсці да фінішу за мінімальны час, не пазней афіцыйнага часу заканчэння гульні.

 Удзельнікі атрымліваюць першае заданне і адказаўшы на пытанне, накіроўваюцца да аб’екта. Калі адказ быў правільны, аб’ект таксама будзе знойдзены правільна.

 Атрымаўшы наступнае заданне, група удзельнікаў накіроўваецца далей па маршруту.

Маршрут гульні складаецца з некалькі этапаў. Кожны этап завяршаецца кантрольнай кропкай. Першая і апошняя кантрольныя кропкі маршруту – гэта старт і фініш.

 Пры праходжанні маршруту ўдзельнікі маюць права абмяркоўваюць паміж сабой, а таксама дазваляецца апытанне мясцовых жыхароў.

 Пераможцамі гульні становяцца ўдзельнікі, якія прайшлі маршрут за мінімальны час не пазней афіцыйнага часу заканчэння гульні. Удзельнікі гульні загадзя могуць пазнаёміцца з матэрыяламі ў друкаваным варыянце ў кніжным фондзе Камунараўскай сельскай бібліятэкі, або на сайце http://guk-luban.net.by/

https://ru.calameo.com/read/0049221043e9293e209d4

Пытанні да інфармацыйнай інтэрактыўна-краязнаўчай гульні “Не згасне памяць камунараў”

1. Колькі было чырвонаармейцаў, якія прыбылі на Любаншчыну будаваць Камуну?

2. У які перыяд узначальваў калгас герой працы Цімафей Ягоравіч Смірноў?

3. Патрыётка-партызанка, кіраўнік падпольнай групы, якая з самага пачатку акупацыі дзейнічала на тэрыторыі калгаса?

4. Калі і ў якім годзе была амаль цалкам спалена вёска Камуна?

5. Кім працаваў (назваць прадмет выкладання) Стас Іванавіч Станкевіч, жыхар вёскі Камуна, забіты фашыстамі?

6. Самая высокая скорасць, з якою рухаўся цягнік па вузкакалейцы?

7. Галоўная прылада працы камунараў, якая знаходзіцца ў музеі меліярацыі?

8. Год адкрыцця школы ў вёскі Камуна?

9. Колькасць валуноў у экспазіцыі “Пуцявіны Янкі Купалы”?

                    10. Чым адметна месца, якое насіла назву Забалоцце?                  

Комментарии закрыты.