Вандроўка ў свет кніг і фантазій Алены Масла

      24 лютага Любанская дзіцячая бібліятэка правяла літаратурную гадзіну “Вандроўка ў свет кніг і фантазій Алены Масла”. Мерапрыемства праходзіла ў Рачэнскай школе, прысутнічалі вучні 1-7 класаў. Вядучая Слівец Н.І. пазнаёміла дзяцей з пісьменніцай і яе творамі. Найбольш увагі звярнула на фантастычныя казкі А. Масла “Першая прыгажуня”, “Сок з альясу”. Дзеці пазнаёміліся са старэнькай гаспадынькай і яе сябрам альясам, даведаліся пра турнір прыгажосці і яго стваральнікаў — пана Павучыдлу і яго дапаможніцу пані Шчэпку. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і цікавай.

  

Комментарии закрыты.